Воскресенье, 24 июня 2018

Общегородской выпускной собрал 148 выпускников

1 398

Суботнім вечарам 9 чэрвеня Пружаны ўпрыгожыла неверагоднае па прыгажосці і ўзнёсласці свята: агульнагарадскі выпускны баль адзначала 148 выпускнікоў гарадскіх школ і гімназіі.
Урачыстасць пачалася святочным шэсцем выпускнікоў разам з педагогамі і дырэкцыяй устаноў адукацыі ад плошчы райвыканкама да плошчы каля Палаца культуры.


Маладыя, прыгожыя, шчаслівыя юнакі і дзяўчаты крочылі пад гукі духавога аркестра. Перажываючы шчымлівасць моманту, нехта змахваў слязу, хтосьці проста захапляўся ўбачаным, але, бясспрэчна, усе ў думках і ўслых жадалі выпускнікам шчаслівых дарог, якія адкрыліся перад імі з атрыманнем атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Дарэчы, усяго сёлета ў раёне скончыла школу 325 выпускнікоў, з якіх 15 – з “залатымі” і “сярэбранымі” медалямі. “Залатымі” медалістамі сталі: Віялета Пекач і Ганна Наліўка (СШ №1 імя ЧБВА), Кацярына Сідарэнка, Андрэй Карпыза, Анастасія Жарыкава, Максім Валянцюк (СШ №3), Валерыя Крыпан і Ганна Бярэзіна (СШ №4), Вікторыя Хмялеўская (СШ №5), Анастасія Мардань (Параслянская СШ), Таццяна Яцук (Шчарчоўскі ВПК), Яна Рабцава (Ружанская СШ). З “сярэбранымі” медалямі скончылі школу Марыя Блізнюк (СШ №1 імя ЧБВА), Віялета Пугач (Кляпацкая СШ) і Андрэй Шаўчэнка (Хараўская СШ).
Герояў урачыстасці вітаў са сцэны старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Ён адзначыў, што, дзякуючы трывалым ведам, якія пацвярджаюць на цэнтралізаваным тэсціраванні пружанскія выпускнікі, наш раён займае першае месца сярод раёнаў вобласці. Кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што лідзіруючыя пазіцыі будуць пацверджаны і сёлета. —Вы прыйшлі ў гэты свет, — звярнуўся Міхаіл Мікалаевіч да выпускнікоў, — каб напоўніць яго дабром. Крочце па жыцці, усведамляючы тое, што вы робіце, толькі так будзе ваш лёс шчаслівым. Памятайце настаўнікаў, якія далі вам веды. Заставайцеся ўдзячнымі бацькам, якія аддалі часцінку сваёй душы. І зрабіце ўсё магчымае, каб пакінуць добры след на роднай зямлі.

Атрымаць атэстаты з рук старшыні райвыканкама – такога гонару былі ўдастоены медалісты, якія першымі падняліся на сцэну. Затым, як на подыум, грацыёзна ўздымаліся туды іншыя выпускніцы і выпускнікі: атэстаты ім уручалі дырэктары ўстаноў адукацыі, якія яны скончылі.
Добрыя словы на шчаслівую дарогу ў самастойны шлях адрасавала выпускнікам начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама І.А.Казарэз. Заўзята віталі іх бацькі. Ну, і, вядома, на вышыні былі самі выпускнікі, калі трымалі слова ў адказ: слова ўдзячнасці школе, за парогам якой засталося іх дзяцінства.

…Усіх закружыў вальс. Адпаведную атмасферу свята падтрымалі сваімі выступленнямі юныя мясцовыя артысты. Затым выпускныя вечары прадоўжыліся ва ўстановах адукацыі.
Галіна КАЛЯДА, фота Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Gorozhanin

    Это все фотографии?

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

  • Бывшие школьники вступают во взрослую жизнь, где необходимо быть готовым самостоятельно принимать решения

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *