Вторник, 27 октября 2020

Арт-праект Палаца культуры «Лета ў вышыванцы». Першае мерапрыемства ўжо сёння!

643

Лета ў вышыванцы!
Палац культуры ў год малой радзімы праводзіць акцыю «Лета ў вышыванцы». Каб стаць яе ўдзельнікам і атрымаць прыз, дастаткова прыйсці на любое мерапрыемства Палаца культуры на адкрытай пляцоўцы ў беларускай вышыванцы, зарэгістравацца на сцэне ў абвешчаны час і спадзявацца, што менавіта ваш нумар стане шчаслівым. Розыгрыш падарункаў будзе праходзіць пасля кожнага свята на адкрытай пляцоўцы. Абнаўляйце гардэроб і сачыце за афішамі!

А сёння (8 чэрвеня) вы можаце стаць першымі ўдзельнікамі арт-праекта на пляцоўцы ў мікрараёне «Паўночны».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *