Понедельник, 28 сентября 2020

Рэцэпты на Біс: ледзянцы мядовыя

558

Рэцэпт ад настаўніцы інфарматыкі Наталлі Дубінчук.

ІНГРЭДЫЕНТЫ
цукар — 150 г,
мёд — 40 г,
вада — 25 мл.

ПРЫГАТАВАННЕ
Усё змясціць у коўшык з тоўстым дном. Варыць на сярэднім агні да тэмпературы 150 градусаў (тэмпературу мераем кухонным градуснікам), звычайна гэта займае каля 9 мінут. Зняць з агню сумесь і хутка разліць па формах, уставіць палачкі. Калі вы карыстаецеся сіліконавымі формамі, то іх нават не трэба змазваць, а калі ў вас старая «савецкая» форма для ледзянцоў, то яе трэба змазаць алеем. Дачакацца, пакуль ледзянцы астынуць, выняць з формы. Ласунак для дзяцей гатовы.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *