Среда, 19 сентября 2018

13-летний Валера Буткевич помог найти маленьких беглецов из д. Воля

869

Ранкам першага чэрвеня дыспетчару цэнтральнага дзяжурнага пульта райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне з міліцыі аб тым, што ў вёсцы Воля зніклі двое хлопцаў 2005 і 2009 г.н.: па дапамогу звярнулася маці аднаго з іх, якая паведаміла, што надвячоркам 31 мая яе сын некуды пайшоў разам з суседскім хлопчыкам і абодва не прыйшлі начаваць дадому. Адразу сіламі мясцовых жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі былі арганізаваны пошукі дзяцей. Як потым высветлілася, яны маглі працягвацца даволі доўга, калі б не выпадковае супадзенне. У пошуках прымаў удзел і 13-гадовы Валера Буткевіч з в.Малочкі, бацька якога раней служыў у падраздзяленнях МНС, часта ўдзельнічаў у пошуку людзей і шмат расказваў сыну аб нюансах гэтага працэсу. Таму хлопец адразу звярнуў увагу на тое, што па ўсіх прыкметах у адным з пустуючых дамоў у в.Карасі нібыта з’явіліся жыльцы, але яны прыкладаюць усе намаганні, каб застацца незаўважанымі. Падлетак зайшоў у хату і ўбачыў тых уцекачоў, якіх і пешшу, і на аўтамабілях шукае некалькі дзясяткаў чалавек. Аб сваёй знаходцы Валера адразу паведаміў тату і пошукі былі закончаны.
Падчас гутаркі збеглыя з дому расказалі аб прычыне, якая падштурхнула іх да такога «подзвігу». Хлопцы меркавалі… пажыць самастойна, без бацькоў, хаця з сабой нават ежы не ўзялі і запаснога адзення. Зараз з падлеткамі і іх сваякамі працуюць псіхолагі і сацыяльныя службы.

Вольга Ліпко, работнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *