Вторник, 18 сентября 2018

Рэцэпты на Біс: кекс «Смачны»

298

Рэцэпт ад галоўнага спецыяліста аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Юліі Слабочыкавай.

ІНГРЭДЫЕНТЫ
маргарын (сметанковае масла) — 1 пачак,
тварог — 1 пачак,
яйкі — 3 шт.,
цукар — 1 шклянка,
мука — 1 шклянка,
крухмал — 1 шклянка,
сода, пагашаная воцатам, — 1 ч.л.,
ванілін — 1 пакецік,
дробка солі.

ПРЫГАТАВАННЕ
Размякчаны маргарын расцерці з тварагом. Яйкі ўзбіць з цукрам і змяшаць з тварожнай масай, дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста. Раскласці яго ў змазаныя алеем формы для кексаў і выпякаць у духавой шафе да гатоўнасці.

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *