Четверг, 24 мая 2018

Дед Мороз и Снегурочка поздравили многодетную семью Бакуменко из Ружан

2 169

Самай першай у нашым раёне, каго наведалі Дзед  Мароз са Снягуркай, стала шматдзетная сям’я   Вольгі і Юрыя Бакуменкаў з г.п.Ружаны. Адбылося гэта  больш чым за тыдзень да Новага года. 15 хлопчыкаў і дзяўчынак сустракалі іх прама ў двары. Шаноўныя госці ледзьве зацягнулі ў дом два вялікія мяхі з падарункамі: адзін — з рознымі атрыбутамі для заняткаў спортам, другі — з цацкамі і кнігамі-энцыклапедыямі. Санкі, якія ў мяшок не змясціліся, дужы Дзед Мароз нёс у руках.

АЛЕ ПАДАРУНКІ гэтыя (дарэчы, набытыя за ахвяраванні розных арганізацый вобласці), як адзначыла Снягурка, яшчэ патрэбна зарабіць.

Дзеці зразумелі намёк без дадатковай падказкі. Тут жа ў самым прасторным пакоі, дзе ярка свяцілася рознакаляровымі гірляндамі ёлка, адбыўся імправізаваны канцэрт мастацкай самадзейнасці: хлопчыкі і дзяўчынкі дэкламавалі дарагім гасцям вершы і спявалі песні. Некаторыя з іх чыталі напамяць урыўкі з Евангелля. Бакуменкі вядомы не толькі як самая вялікая ў раёне прыёмная сям’я, але яшчэ і як сям’я вернікаў: разам з бацькамі дзеці наведваюць малітоўны дом хрысціян веры евангельскай «Новае Жыццё», дзе пастырам з’яўляецца іх тата Юрый Рыгоравіч.

Калі ўсе выступленні закончыліся і ўсхваляваныя Бакуменкі паказалі гасцям свой дом, дзеці пачалі «асвойваць» падарункі, а дарослыя размясціліся ў асобным пакоі: пагаварыць ім было аб чым.

ДЗЕДА МАРОЗА і Снягурку «прывязла» ў г.п.Ружаны дырэктар Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Зоя Троцкая разам з прадстаўніком віртуальнага згуртавання Брэсцкага рэгіёна сеткі інтэрнэт «Свядомы Брэст» Алегам Голасам.

Такое прадстаўніцтва наведвае прыёмную сям’ю Бакуменкаў упершыню. Таму Зою Іванаўну цікавіла літаральна ўсё: як жывуць дзеці, як вучацца, што ядуць на сняданкі, абеды і вячэры, як шматдзетная мама ўпраўляецца з вялікай гаспадаркай. Досыць важна таксама калорийность продуктов. Тым больш, што з таты памочнік хіба толькі ў выхадныя: ён працуе галоўным спецыялістам па кадравай рабоце і прававых пытаннях упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Як высветлілася, і сама Снягурка (ролю яе цудоўна выконвала артыстка Брэсцкага драматычнага тэатра Алена Цымерман), і яе муж Уладзімір, і Зоя Іванаўна Троцкая таксама выраслі ў шматдзетных сем’ях. Пры гэтым Алена таксама выхоўвае траіх прыёмных дзяцей.

Вольга Міхайлаўна з Юрыем Рыгоравічам сакрэтаў не ўтойвалі: іх дзеці выхоўваюцца на хрысціянскіх каштоўнасцях: сур’ёзна адносяцца да сваіх абавязкаў, галоўным з якіх цяпер з’яўляецца вучоба, актыўна дапамагаюць па гаспадарцы. Таму можна быць упэўненым, што з іх вырастуць дастойныя грамадзяне сваёй Радзімы. Не без гонару гаварылі Бакуменкі і аб тым, што сёлета пачнуць пашырэнне свайго дома: тут вялікай сям’і ўжо цесна.

ВЕЧАРАМ госці заспяшаліся дахаты. У Брэсцкай вобласці 15 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу (калі не лічыць дзіцячую вёску ў Кобрынскім раёне), і кожны абавязкова павінен атрымаць падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

2 комментариев

  • Замечательная, дружная Семья Бакуменко оставила неизгладимые впечатления, Мы пожалуй больше чем сами Дети поверили в чудо, — доброту и любовь… 🙂

    Спасибо за участие и Вам.
    Не скрою, было очень приятно познакомится с Вами в реалии и, с Вашей газетой, здесь, в Сети.
    Знакомьтесь, наш скромный взгляд, на описанные выше события — http://voicenet.blog.tut.by/2010/12/23/nashi-serdtsa-detyam-dom-semeynogo-tipa-v-ruzhanah-15-detey

    p.s. будьте добры, исправьте пожалуйста фамилию (Алегам Болесам => Алегам Голасам)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *