Воскресенье, 20 сентября 2020

В «Юниор-эрудит-клубе» визажист Юлия Вакульская провела мастер-класс

841

Паколькі ходзяць у клуб пакуль толькі дзяўчынкі, было вырашана першы майстар-клас прысвяціць макіяжу.
Для гэтага ў клуб была запрошана Юлія Вакульская, майстар па макіяжы 4 разраду, лэшмэйкер (спецыяліст па нарошчванні веек) і броу-майстар.
На прыкладзе мадэлі (Камілы Бурнас) Юлія пакрокава паказала і расказала, як правільна наносіць лёгкі макіяж для свята (выпускнога, напрыклад). Сумесна дзяўчаты вырашылі, што на кожны дзень фарбавацца няма неабходнасці: у іх свежая маладая роўная скура, якую трэба правільна даглядаць, не перагружаючы макіяжам.
Паслядоўна, ад ачышчэння скуры да фінішных рысак Юлія патлумачыла тэхнікі нанясення макіяжу і распавяла пра колератыпы кожнай прысутнай дзяўчынкі. Усе юныя прыгажуні пачулі адказы на свае пытанні.

Ганна Солад, кіраўнік узорнага падлеткавага клуба «Юніёр-эрудыт-клуб».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *