Вторник, 18 сентября 2018

С начала года райотделом СК РБ возбуждено 5 уголовных дел по фактам взлома аккаунтов соцсетях

248

У бягучым годзе адным з распаўсюджаных відаў злачынстваў, як паведамляе начальнік РАСК Наталля Гурская, становіцца ўзлом акаўнтаў у сацыяльных сетках: з пачатку года райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана пяць крымінальных спраў па фактах зваротаў пацярпелых. Часцей за ўсё ўзломліваюцца старонкі ў «Одноклассниках» і «ВКонтакте». Далей злодзеі выкарыстоўваюць даволі простую схему: ад імя ўладальніка ўзламанай старонкі звяртаюцца да яго сяброў з просьбай даць нумар сваёй банкаўскай карткі або пазычыць грошы. Некаторыя ідуць насустрач такім просьбам, тым самым павялічваючы колькасць пацярпелых. Аднак большасць адразу ўдакладняе атрыманую інфармацыю ў сапраўдных уладальнікаў акаўнтаў, такім чынам выяўляючы махлярскі характар паведамленняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *