Вторник, 18 сентября 2018

300 юных пружанцев стали пионерами в день 95-летия пионерского движения

482

У мінулую суботу споўнілася 95 гадоў піянерскаму руху. Для некага гэта падзея — ужо гісторыя, а для піянерскіх атрадаў, якія са школ раёна з’ехаліся ў гэты дзень на ўрачыстае святкаванне, гэта рэчаіснасць і будучыня.
Практычна ва ўсіх новаствораных пасля распаду Савецкага Саюза дзяржавах ідэя піянерскага аб’яднання была скасавана. Толькі ў Беларусі было вырашана не рабіць такіх паспешлівых крокаў, а таму сёння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя працягвае сваё існаванне і штогод папаўняецца ўсё новымі і новымі юнымі піянерамі.
У расклад 8-га раённага злёту ГА «БРПА» свае карэктывы ўнесла надвор’е, таму правядзенне ўрачыстасці было вырашана перанесці з пляцоўкі каля помніка «Спаленым вёскам» у спартзалу ДЮСШ №1, якая ледзь змясціла ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і гасцей. Толькі тых, хто ў гэты святочны дзень атрымаў права на нашэнне чырвона-зялёнага гальштука, які нагадвае Дзяржаўны Сцяг, сабралася каля 300 чалавек.


Са шчырай прамовай да ўсіх прысутных звярнуўся ветэран працы В.М.Каўрыга, які шмат гадоў свайго жыцця аддаў раённаму піянерскаму руху. Ён пажадаў дзецям поспехаў, а таксама параіў не губляць імкнення рабіць добрыя справы, якімі і сёння вылучаецца дзейнасць арганізацыі.
Пасля ўрачыстай клятвы надышоў чаканы для многіх дзяцей момант, калі ветэраны, прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый і актывісты-піянеры павязалі ім гальштукі. Па вачах дзяцей было бачна, з якім нецярпеннем яны чакалі, калі да кожнага з іх дойдзе чарга. Усім, цяпер ужо піянерам, старэйшыя таварышы перадалі слова ў дарогу, пажадалі захоўваць гонар піянерскага гальштука, бо толькі самыя лепшыя маюць права насіць яго. Прычым пацвярджаць гэта неабходна ўвесь час, пакуль знаходзішся ў радах піянерскай арганізацыі.
Шмат віншавальных слоў і пажаданняў адрасавалі піянерам госці свята. А музычнае суправаджэнне ўрачыстасці арганізавалі дзіцячы духавы аркестр Пружанскай школы мастацтваў, а таксама Арцём Мацкевіч, саліст студыі «Меладзін». Напрыканцы мерапрыемства цікавае выступленне прадэманстравала пераможца раённага і абласнога агляду-конкурсу — агітбрыгада піянерскай дружыны «Усмешка» з гімназіі.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

2 комментариев

  • Петро

    Сегодня праздник у ребят,
    Ликует пионерия:
    Сегодня к ним пришел в отряд…
    Лаврентий Палыч Берия.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *