Среда, 23 сентября 2020

Необычного пешехода с центра Пружан перевезли в лес

963

Незвычайны пешаход каля васьмі гадзін раніцы 23 мая хадзіў па горадзе.
У раёне перакрыжавання вуліц Тармасава і Леніна работнікі ўчастка «Добраўпарадкаванне» Пружанскага КУВП «Камунальнік» заўважылі невялікую казулю, якая бегла па тратуары. Жывёлу злавілі і перадалі членам раённай арганізацыйнай структуры ГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Апошнія разам са спецыялістамі прыродаахоўнай службы вывезлі жывёлу за горад і выпусцілі ў лесе — у натуральным для яе асяроддзі.

Марына Вакульская.

Фота з сеткі ВКонтакте ад карыстальніка Сяргей Калюта.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *