Среда, 21 ноября 2018

На областной спартакиаде пружанские велосипедисты уступили только брестчанам

290

На працягу чатырох дзён на тэрыторыі Пружанскага раёна праходзіла абласная спартакіяда школьнікаў Брэсцкай вобласці па веласпорце сярод спартсменаў 2002-2003 гг. нараджэння.
У спаборніцтвах брала ўдзел пяць каманд, у складзе якіх было 30 юнакоў і 25 дзяўчат.
Пружанскае аддзяленне Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў (трэнеры Анатоль Плеска і Юрый Валкавыцкі) прадстаўлялі 9 велагоншчыкаў. Паспяховай аказалася для нашых дзяўчат камандная гонка, дзе яны сталі пераможцамі. За каманду выступалі Ганна Ішчык, Наталля Захарава, Валерыя Сцепанец, Наталля Шапяцюк. Дарэчы, усе гэтыя дзяўчаты з’яўляюцца вучаніцамі Мокраўскага ВПК.У групавой гонцы перамагла Наталля Захарава. Другой тут была Наталля Шапяцюк, а трэцяй — Валерыя Сцепанец. У гонцы крытэрыум па вуліцах Пружан лепшы вынік паказала Ганна Ішчык, а Валерыя Сцепанец стала трэцяй.Сярод юнакоў няблага выступіў Раман Тарасевіч з Параслянскай СШ.У агульнакамандным заліку пружанскія школьнікі занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі каманду з Брэста. Трэцяе месца ў прадстаўнікоў горада Баранавічы.Па выніках спаборніцтваў мацнейшыя спартсмены будуць прадстаўляць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе, якая пройдзе ў чэрвені на тэрыторыі Мінскай вобласці.Мікола Архуцік, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *