Воскресенье, 24 июня 2018

В «Юниор-эрудит клубе» прошла первая встреча в формате «Сто вопросов взрослому»

204

У нашым «Юніёр-эрудыт клубе» адбылася сустрэча з маладым дызайнерам упрыгожанняў Дар’яй Луцкевіч. Размова праходзіла ў фармаце ток-шоу «100 пытанняў даросламу».
Сустрэча пачалася з таго, што госця паспрабавала за мінуту распавесці пра сябе, а таксама паабяцала быць шчырай і праўдзівай.
Адказваючы на нашы пытанні, Даша шмат расказвала пра развіццё свайго брэнда і запэўнівала, што не варта баяцца рабіць першыя крокі да поспеху. Гэта, несумненна, натхняе і матывуе.
Дзіўна было даведацца, што, як і многія з нас, Дар’я часам прагульвала ўрокі, пры гэтым заставалася паспяховай вучаніцай і консулам гімназіі. Гаворачы пра школу, Даша з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінала сваіх настаўнікаў.
Запомнілася пытанне і пра любімыя словы на замежных мовах. Дарэчы, Дар’я Луцкевіч можа размаўляць па-англійску, па-італьянску і па-польску. Таксама на сустрэчы была закранута тэма страхаў і мар Дар’і, і яна ні разу не скарысталася магчымасцю не адказваць на непрыемнае ёй пытанне.
Даша гатовая да зносін практычна з любым чалавекам: ці гэта дзіця, ці чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Дар’я — вельмі адкрыты чалавек, і было прыемна, што яна размаўляла з намі, як з роднымі.
Усяго нашай госці было зададзена 37 пытанняў са 100 магчымых (дарэчы, за лепшыя з іх яна ўручыла прыгожыя wish-бранзалеты). І мы прапанавалі Дар’і сустрэцца яшчэ раз, каб працягнуць гутарку.
Любоў Мяшэчка і Анастасія Астапчык, удзельніцы «Юніёр-эрудыт клуба».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *