Среда, 21 ноября 2018

Рэцэпты на Біс: пірог «Для добрых людзей»

288

Рэцэпт ад Наталлі Плеска, выхавальніцы дзіцячага садка №9 г.Пружаны.
Інгрэдыенты:
мука – 3 шклянкі,
цукар – 1 шклянка,
сода – 1 чайн. лыжка (не гасім),
какава – 2 стал. лыжкі,
маргарын – 1 пачак,
смятана – 2 (можна больш) стал. лыжкі.
Цеста дзелім на дзве часткі, лепім з іх два шарыкі і змяшчаем у маразілку.
Тым часам робім начынку.
Для гэтага спатрэбіцца 1 пачак тварагу (я звычайна бяру «Пружанскі»), 1 шклянка цукру, 2 стал. лыжкі крухмалу, 1 яйка.

Прыгатаванне
Цеставыя шарыкі (калі ўжо зацвярдзелі) дастаём з маразілкі і націраем на буйной тарцы. Палавінку атрыманай масы цеста змяшчаем у папярэдне змазаную форму, затым раскладваем на яе начынку і накрываем другой палавінкай цеставай масы. Пірог змяшчаем у духоўку і выпякаем пры тэмпературы 200 градусаў.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *