Воскресенье, 24 июня 2018

По факту выпадения из окна 21-летней женщины проводится проверка. Происшествие зафиксировала камера видеонаблюдения

1 027

У Следчым камітэце
— Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела былі ўзбуджаны 3 крымінальныя справы.
— Па факце выпадзення 21-гадовай жанчыны 12 мая з акна чацвёртага паверха аднаго з дамоў па вуліцы Шырмы райаддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь зараз праводзіцца праверка. Разглядаліся некалькі версій, але асноўную інфармацыю прадставіла камера відэаназірання: відэаздымкай зафіксавана тое, што жанчына самастойна вылезла ў акно, а потым кінулася ўніз. Ёсць сведкі гэтай гісторыі і сярод людзей. Дакладна вядома, што пацярпелая ў той момант знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. З цяжкімі траўмамі жанчына шпіталізавана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *