Вторник, 16 октября 2018

ОАО «Мурава» и в этом году стало победителем районного соревнования санитарных дружин

475

Забягаючы наперад, варта сказаць, што раённае спаборніцтва санітарных дружын прадпрыемстваў і арганізацый, якое прайшло ў мінулую пятніцу на гарадскім стадыёне, не прынесла якіх-небудзь сюрпрызаў: зноў пераможцам — ужо які год запар — стала каманда ААТ «Мурава».
Сёлетнія 46-я спаборніцтвы адкрыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч, які пажадаў поспехаў удзельнікам і адзначыў, што іх справа — вельмі карысная як для прадпрыемстваў, так і для работнікаў, якія могуць быць упэўненыя ў тым, што ў «няштатных» сітуацыях ім будзе аказана своечасовая дапамога. Міхаіл Мікалаевіч таксама дадаў, што варта ўспомніць спаборніцтвы, якія ладзіліся 20 гадоў таму і былі асабліва запамінальныя, дзякуючы іх масавасці: раней на стадыён выходзіла некалькі дзясяткаў каманд, якія выстаўлялі многія пружанскія прадпрыемствы.

Сёлета ж на спаборніцтвы прыехала восем санітарных дружын — з сельгаспрадпрыемстваў «Мурава», «Жураўлінае», «Агра-Калядзічы», «Шані-аграпрадукт», «Айчына», «Пружанскае», а таксама з малочнага камбіната і Аранчыцкай птушкафабрыкі.
Дружыннікам давялося пераадолець выпрабаванні пяці этапаў, на якіх члены журы стваралі ўмоўныя няштатныя сітуацыі і ацэньвалі веды і практычныя навыкі ўдзельнікаў спаборніцтваў.
Таксама сандружынам неабходна было прадэманстраваць уменні маршыраваць і выконваць страявую песню. А напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікаў чакаў яшчэ і творчы конкурс.
Даволі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў на гэты раз прадэманстравалі дружыннікі з ААТ «Пружанскае», што потым падчас падвя-дзення вынікаў адзначыў і намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук. І хаця гэтай камандзе крыху не хапі-ла балаў, каб абагнаць пастаянных лідараў з Муравы, патэнцыял усё роўна быў заўважаны, як і правядзенне адпаведнай работы з боку кіраўніцтва арганізацыі па павышэнні ўзроўню ведаў сандружыны гэтага акцыянернага таварыства.
Незвычайным творчым выступленнем парадавала гледачоў каманда ААТ «Мурава», якая прысвяціла яго Году малой радзімы: народныя песні былі цікава інтэрпрэтаваны на сцэне, чаму спрыялі эфектныя нацыянальныя касцюмы і выдатная акцёрская падрыхтоўка. Хутчэй за ўсё, гэта і прымусіла журы зноў аддаць першае месца непераўзыдзеным чэмпіёнам мінулых гадоў.
Другое месца атрымала каманда сандружыны з ААТ «Жураўлінае», а замкнулі спіс прызёраў удзельнікі з ААТ «Пружанскае».

Лепшым камандзірам была зноў названа работніца Аранчыцкай птушкафабрыкі В.А.Базыльян, а лепшай сандружынніцай — работніца ААТ «Айчына»
В.У.Паулік. Пераможцам-камандам і вызначаным прадстаўнікам былі выда-дзены ўжо непераходныя кубкі, дыпломы з матэрыяльнымі бонусамі ад райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
За добрыя веды падчас віктарыны ад Чырвонага Крыжа падарункі ад гэтай раённай арганізацыі яе старшыня Л.А. Лелікоўская ўручыла камандам ААТ «Агра-Калядзічы», Аранчыцкай птушкафабрыкі і ААТ «Пружанскае», якія ў віктарыне занялі першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *