Вторник, 22 мая 2018

Дни энергии в Пружанах. Придумай слоган и получи приз!

168

У сувязі з далучэннем Пружанскага раёна да ініцыятывы Еўрапейскага саюза «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» і з мэтай павышэння інфармаванасці жыхароў Пружаншчыны ў вобласці энергаэфектыўнасці з 4 па 8 чэрвеня 2018 года ў раёне пройдуць Дні энергіі. З гэтай нагоды аб’яўлены конкурс на лепшы слоган аб энергазберажэнні і змяненні клімату «Слоган майго горада», які павінен адлюстроўваць тэму ў дачыненні да Пружаншчыны.

Умовы правядзення конкурсу аб энергазберажэнні і змяненні клімату «Слоган майго горада»
1. У конкурсе на лепшы слоган аб энергазберажэнні і змяненні клімату «Слоган майго горада» (далей — конкурс) прымаюць удзел усе жадаючыя.
2. Конкурс праводзіцца з 21 мая па 31 мая 2018 г.
3. Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна прапанаваць свой варыянт слогана адным са спосабаў:
3.1. патэлефанаваць па нумары рэдакцыі газеты «Раённыя будні» 9-12-36;
3.2. пакінуць у каментарыі на сайце газеты «Раённыя будні» або ў нашых групах у сацыяльных сетках.
4. Вынікі конкурсу падводзяцца да 4 чэрвеня 2018 г. рабочай групай па стварэнні плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці Пружанскага раёна, склад якой зацверджаны распараджэннем старшыні райвыканкама ад 27 снежня 2017 г. №318-р, і афармляюцца пратаколам.
5. Пераможцу конкурсу ўручаецца энергазберагальная прадукцыя ў эквіваленце 3-х базавых велічынь.
План мерапрыемстваў па правядзенні Дзён энергіі
21-31 мая — правядзенне конкурсу «Слоган майго горада».
4 чэрвеня, 11.00 — адкрыццё Дзён энергіі. Круглы стол на тэму «Энергазберажэнне і бяспека» ў райвыканкаме з паказам тэматычнага відэа. Падвядзенне вынікаў конкурсу «Слоган майго горада», узнагароджанне пераможцы.
5 чэрвеня, 11.00 — азнаямляльная экскурсія для вучняў школ горада на Пружанскую ЦЭЦ.
6 чэрвеня, 11.00 — азнаямляльная экскурсія для навучэнцаў УА «Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж» на цэнтральны дыспетчарскі пункт ПС-110 кВт г.Пружаны.
7 чэрвеня
11.00-13.00 — флэш-моб на вуліцах горада «Энергазберажэнне — шлях да захавання клімату» (уручэнне жыхарам горада тэматычных лістовак, памятак і іншай друкаванай прадукцыі);
07.00-18.00 — акцыя па скарачэнні выкідаў СО2 «Выхадны для майго аўто» (бясплатны праезд у гарадскім транспарце для аўтамабілістаў па прад’яўленні ўласнага вадзіцельскага пасведчання).
8 чэрвеня, 11.00 — раённая канферэнцыя на тэму «Устойлівае развіццё і пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» ў райвыканкаме. Закрыццё Дзён энергіі 2018.

2 комментариев

  • Виталий

    Бережливость нам нужна,
    Экономика важна!
    Трать свои ресурсы Пружанец мудро –
    И всё будет очень круто!

    Рейтинг комментария:Vote +1+4Vote -10

  • Екатерина

    ВСЕ РЕШИТ ТВОЙ ВЫБОР

    Все решает твой выбор,
    И тебе лишь судить:
    Что сберечь ты захочешь,
    Что бы в радости жить….
    Экономить так просто
    Ты задумайся только,
    Что своим сбереженьем
    Ты дашь ВЫБОР потомкам.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *