Четверг, 4 июня 2020

Работы юных художниц Дарьи Сороки и Полины Пинчук высоко оценены жюри областного конкурса

565

Прыемна, што нашы таленавітыя дзеці рэгулярна пацвярджаюць свой клас на абласных і нават рэспубліканскіх спаборніцтвах. Вось і нядаўна на III абласным мастацкім пленэры «Спадчына-2018» і конкурсе «Экалогія Зямлі — экалогія душы», якія прайшлі ў Івацэвічах, былі адзначаны дзве юныя пружанскія мастачкі.
Ва ўзроставай катэгорыі 8-11 гадоў дыплом I ступені атрымала вучаніца мастацкага аддзялення Пружанскай ДШМ Дар’я Сарока. Таленавітая дзяўчынка з самага пачатку была ўпэўнена ў сваіх сілах: з лёгкасцю прайшла адбор і лідзіравала ў сваёй намінацыі «Жывапісны пейзаж».
— Сярод іншых удзельнікаў Даша адразу вылучылася тонкім пачуццём колеру і здольнасцю ствараць багатыя, насычаныя адценні. Яе сакавіты вясенні пейзаж з шырокай панарамай нябёсаў не пакінуў абыякавым строгае журы, — раскрыла сакрэт поспеху сваёй выхаванкі настаўніца ДШМ Таццяна Віктараўна Ячычка.
А сярод мастакоў 12-14 гадоў у намінацыі «Пейзаж з элементамі архітэктуры» лаўрэатам III ступені стала Паліна Пінчук, таленавітая і досыць неардынарная асоба, пра якую ўжо пісала наша «раёнка». Як адзначыла яе настаўніца Наталля Мікалаеўна Амельянчук, мастацкі «канёк» дзяўчынкі — уменне ствараць цікавую кампазіцыю і своеасаблівую сюжэтную канву — таксама не застаўся незаўважаным сапраўднымі прафесіяналамі.
Дарэчы, у склад уплывовага журы на чале з прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастаком Яўгенам Шунейкам увайшлі ўжо вядомыя пружанцам такія «майстры пэндзля», як народны майстар Беларусі Таццяна Зданевіч (г.Бяроза) і мастак Андрэй Лычкоўскі. Вось як апошні пракаменціраваў поспех нашых дзяцей:
— 110 удзельнікаў з 33 мастацкіх школ з Брэсцкага рэгіёна і не толькі стварылі ў Івацэвічах сапраўднае свята. Прыемна, што вашы мастачкі прыцягнулі шмат увагі гледачоў: усе адчувалі, што пружанцы атрымлівалі асалоду ад самога працэсу малявання. Нават сярод дарослых рэдка сустрэнеш такі энтузіязм пры рабоце за мальбертам. І гэта здорава!
Алена Зялевіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *