Вторник, 22 мая 2018

В День Государственного герба и Государственного флага в Пружанах принимали в пионеры и БРСМ

312

13 мая ў Беларусі адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. З гэтай нагоды ў нядзелю на ўрачыстае мерапрыемства на плошчы каля райвыканкама сабраліся пружанцы розных пакаленняў.
«Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у розныя моманты жыцця краіны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які куток свету ні закінуў бы лёс, яны заўсёды нагадваюць пра Радзіму, — адзначыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. — Пружаншчына займае годнае месца сярод рэгіёнаў краіны па сацыяльна-эканамічным развіцці. Жыхароў раёна аб’ядноўвае жаданне і ўменне шчыра працаваць, імкненне зрабіць жыццё на Пружаншчыне зручным і камфортным». Міхаіл Мікалаевіч падзякаваў членам працоўных калектываў, людзям, якія прыкладаюць намаганні для развіцця патэнцыялу раёна, і выказаў спадзяванне, што яны зробяць яшчэ больш для павышэння яго прываблівасці.Ганаровае права падняць сцяг пад гукі гімна краіны атрымалі старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан і вучань СШ №3 г.Пружаны Ягор Падгурскі.
Бадай, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга — добрая нагода ўспомніць пра тое, што сімвалізуюць беларускія сімвалы: свабоду, мудрасць, дабрабыт, духоўнае багацце і адзінства, старадаўнюю культуру народа, прыродныя багацці… Пра гэта дарослыя расказваюць падрастаючаму пакаленню, са школьнай парты вучаць шанаваць свае сімвалы. Вучаць гэтаму і дзейнасць дзіцячых і юнацкіх арганізацый, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы, справы для малой радзімы. Таму невыпадкова старшыня РА ГА «Белая Русь» Т.К.Кашкан у сваёй прамове звярнула асобную ўвагу прысутных на ўсеагульную значнасць свята.
Запамінальным застанецца Дзень дзяржаўных сімвалаў і для 16 вучняў СШ №5 г.Пружаны: чацвёртакласнікаў урачыста прынялі ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Акрамя таго, у гэты святочны дзень павялічылася колькасць членаў і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Патрыятычны настрой мерапрыемства, дарэчы, падтрымалі юныя вакалісты і танцоры.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *