Вторник, 16 октября 2018

Рэцэпты на Біс: панкейкі

225

Рэцэпт ад Алесі Супруновіч, мамы трох сыноў.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
кефір — 1 шклянка (стакан),
яйка — 1 шт.,
цукар — 2-3 ст.л.,
соль — дробка,
мука — 1 шклянка,
сода — 1/2 ч.л.,
разрыхляльнік — 1 ч.л.,
алей — 3 ст.л.

ПРЫГАТАВАННЕ
Яйка, цукар і соль змяшаць, дадаць падагрэты кефір. Асобна змяшаць муку, разрыхляльнік і соду, прасеяць, дадаць прыгатаваную да гэтага сумесь. Апошнім дадаць у цеста алей.
Панкейкі — маленькія блінчыкі — адрозніваюцца далікатнай роўнай скарыначкай, якой не патрэбна засмажанасць. Лепш за ўсё гатаваць панкейкі на сухой патэльні. На разагрэтую патэльню выліць для кожнага асобнага панкейка па 1 сталовай лыжцы цеста, пачакаць, калі з’явяцца бурбалкі. Як толькі гэта здарыцца, перавярнуць панкейк. Важна: не трэба чакаць, калі ўся паверхня блінца пакрыецца бурбалкамі, як толькі яны пачалі з’яўляцца, тады перавярнуць. Панкейкі гатовыя. Не чакайце, пакуль яны астынуць, есці трэба гарачымі! Да іх добра дадаваць ягады, арэхі, паліваць рознымі сіропамі і салодкімі соусамі, расплаўленым шакаладам, згушчаным малаком ці мёдам.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *