Пятница, 15 декабря 2017

В музее “Ружанский дворцовый комплекс Сапег” уже готовы проводить экскурсии

4 370

Архітэктурную «жамчужыну», якую па праву можна назваць візітнай карткай Ружан, — палацавы комлекс Сапегаў, спрабавалі аднавіць не адзін раз. Апошняя спроба аказалася самай удалай: першы этап рэстаўрацыйных работ у палацы ўжо завершаны. Ва ўсходнім флігелі цяпер ствараецца музей «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў». Калі ён пачне працаваць афіцыйна, пакуль невядома. Але яго супрацоўнікі ўжо гатовы правесці экскурсію як па музеі і тэрыторыі комплекса, так і па ўсім пасёлку і нават раёне. Гэта дазваляе кваліфікацыя спецыя-лістаў: акрамя дырэктара, у музеі ўжо ёсць навуковы супрацоўнік, які будзе выконваць і абавязкі экскурсавода. Штат плануецца папоўніць галоўным захавальнікам фондаў музея.
— Перад тым, як адкрываць падобнага роду ўстанову, неабходна распрацаваць навуковую канцэпцыю, на аснове якой ствараецца экспазіцыйныя, выставачныя залы, у рэшце рэшт і сам музей. —Для гэтага трэба перапрацаваць вельмі вялікі пласт інфармацыі, — расказвае дырэктар музея Руслан Кніга. — Наш музей, у прыватнасці, ахоплівае перыяд з канца 16 стагоддзя, калі Леў Сапега пачаў узводзіць тут палац, і да 21 стагоддзя, да сучаснасці. Сёння музей уяўляе сабой дзве залы: экспазіцыйную і выставачную, апошняя знаходзіцца на этапе завяршэння. Між іншым, дакладна памяшканні ўсходняга флігеля не ўзнаўляліся: каб пашырыць, напрыклад, выставачную залу, прыйшлося планіроўку пакояў часткова змяніць, а вось фасад знешне адрэстаўраваны так, як на чарцяжы Бекера і максімальна набліжаны да першапачатковага выгляду архітэктурнага помніка.

Руслан Сяргеевіч расказвае:
— На жаль, падчас шматлікіх войнаў, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, разбураўся не толькі палац, але і вывозіліся за межы краіны каштоўныя рэчы, якія належалі ці мелі дачыненне да роду Сапегаў. Яны сёння знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Францыі, Расіі… А расставацца з такога роду каштоўнасцямі ніхто не жадае.

Праўда, адзін экспанат на тэрыторыі нашай краіны ўсё-такі знайшлі: партрэт Льва Сапегі, намаляваны ў пачатку 17 стагоддзя, які сёння знаходзіцца ў сталічным Гістарычным нацыянальным музеі. Цяпер вядуцца перамовы па яго перадачы ў Ружанскі музей. Акрамя таго, ідуць актыўныя пошукавыя работы ў архівах Гродна, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Кіева…

— Варта разумець, што музеі ствараюцца не за ты-дзень ці нават месяц. Для гэтага патрэбны дзесяцігоддзі, а часам — і стагоддзі. Таму і наш запаўняцца будзе паступова, на працягу доўгага часу.

Сёння ў музеі каля 60 экспанатаў. Пакуль гэта копіі, але дырэктар музея выказвае спадзяванні, што хутка тут з’явяцца новыя экспанаты, інфармацыю пра іх ён пакуль трымае ў сакрэце.

У лютым-сакавіку  плануецца пачаць другую чаргу рэстаўрацыйных работ: аднаўленне заходняга флігеля. Дарэчы, няма неабходнасцi браць лицензию на реставрацию. Не выключаецца, што затым будзе адноўлены і цэнтральны корпус. Але гэта будзе залежаць ад магчымасцей раённага і абласнога бюджэтаў.

А яшчэ плануецца ў  Ружанскім палацавым комплексе арганізоўваць рыцарскія турніры, ставіць тэатральныя інсцэніроўкі… Інакш кажучы, у палаца ёсць перспектыва стаць унікальным турыстычным цэнтрам.
Марына Вакульская, Аляксандр Мелеш (фота).

Один комментарий

  • valera

    Замечательно, не только тутэшым всякие напои употреблять в жемчужине

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *