Понедельник, 21 мая 2018

В предпраздничные дни многие магазины перейдут на продленный режим работы

926

У сувязі з надыходзячымі святамі з 23 снежня на падоўжаны рэжым работы перайшоў шэраг магазінаў і кропак грамадскага харчавання райспажыўтаварыства.

Тычыцца гэтае змяненне больш як 40 гандлёвых прадпрыемстваў раёна, у лік якіх уваходзяць амаль усе гарадскія магазіны: на працягу трох тыдняў яны будуць зачыняцца на адну гадзіну пазней. Да ранейшага рэжыму рабочага дня гандаль вернецца пасля 15 студзеня.

Акрамя таго, спажыўкааперацыя запланавала правядзенне кірмашоў і выстаў-продажаў. У нядзелю, 26 снежня, пераднавагодні кірмаш пройдзе ў Пружанах, а 31 снежня — на рыначнай плошчы ў г.п.Ружаны. Акрамя карнавальных касцюмаў, навагодніх цацак і іншых тавараў, можна будзе набыць і натуральныя ёлачкі.

А вось купіць да святочнага стала кандытарскія вырабы пружанскай вытворчасці можна на выставах-продажах, якія запланаваны на перыяды з 23 па 26 снежня і з 29 па 31 снежня.
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *