Вторник, 16 октября 2018

В аграрно-техническом колледже прошел смотр-конкурс строя и песни, посвященный Великой Победе

614

У чацвёрты раз напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў традыцыйны агляд-конкурс строю і песні сярод груп новага набору. Такое мерапрыемства ладзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама для таго, каб згуртаваць малады калектыў на аснове стварэння спаборніцкага духу і ўмацаваць сяброўскія і таварыскія адносіны паміж навучэнцамі першых курсаў установы.


Для гэтага была распрацавана шырокая праграма конкурсных этапаў, на кожным з якіх вызначаліся свае пераможцы з падвядзеннем агульнага выніку і ўзнагароджаннем лідараў.
Спачатку юнакі прадэманстравалі журы, у склад якога былі запрошаны не толькі выкладчыкі каледжа, але і прадстаўнікі райваенкамата, раённай структуры ДТСААФ і прафсаюза работнікаў АПК, свае творчыя работы ў выглядзе тэматычных плакатаў, прысвечаных знамянальнай даце. Потым каманды-групы паказалі сваю страявую, а напрыканцы — фізічную падрыхтоўку па некалькіх спартыўных відах.
За самыя лепшыя вынікі навучэнцы былі адзначаны салодкімі падарункамі, дыпломы і граматы атрымалі камандзіры каманд і найбольш выбітныя ўдзельнікі конкурсу.
Алег Сідарэнка.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *