Вторник, 16 октября 2018

Около 50 призывников получили повестки, а 80 бывших военных — юбилейные медали к 100-летию Вооруженных Сил Республики Беларусь

810

На гэты раз дзень прызыўніка ў Пружанах атрымаўся асаблівым: у рамках вясенняй прызыўной кампаніі будучыя абаронцы Айчыны атрымалі павесткі аб прызыве ў армію, а вайскоўцы, якія сёння знаходзяцца ў адстаўцы, — юбілейныя медалі з нагоды 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Адкрыў мерапрыемства ваенны камісар Пружанскага раёна Ігар Рапейка. Пра гісторыю беларускай арміі, значнасць вайсковых савецкіх традыцый, важнасць ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама пра ролю вайскоўцаў, якія сёння стаяць на варце міру, спакою і суверэнітэту краіны, нагадаў Ігар Мікалаевіч у сваёй прамове. Асобныя словы ўдзячнасці ён адрасаваў ветэранам Узброеных Сіл: за юбілейнымі медалямі на сцэну Палаца культуры падняліся больш за 80 жыхароў Пружаншчыны, якія ў свой час выбралі для сябе нялёгкую, але ганаровую прафесію — абараняць Радзіму.Шмат пажаданняў на дарогу прагучала для юнакоў, якія ўжо менш чым праз месяц апрануць салдацкую форму. Згодна з Указам Прэзідэнта №21 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве», якія агучыў намеснік ваеннага камісара раёна Андрэй Катовіч, сёлетняй вясной вайсковы абавязак пачнуць несці каля паўсотні юнакоў. Зусім хутка яны раз’едуцца па розных часцях пагранічных, танкавых, ваенна-паветраных, чыгуначных і іншых войскаў.

Павесткі юнакам, што прызваны на службу ў войскі органаў МУС і пагранічнай службы, уручыў памочнік начальніка Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы Сяргей Ільяшэвіч. Ён выказаў спадзяванне, што камусьці з гэтых юнакоў служба ў арміі дазволіць вызначыцца з далейшым жыццёвым шляхам і яны папоўняць рады тых, хто сёння служыць у органах унутраных спраў.
Падкрэсліў важнасць інстытута арміі ў жыцці мужчыны ветэран ракетных войскаў стратэгічнага назначэння К.Р.Барэеў. Ён запэўніў маладых людзей: яны павінны ганарыцца тым, што прызваны на службу.
Шмат слушных пажаданняў адрасаваў прызыўнікам і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане В.М.Гарахавіцкі. «Служба ў арміі — ганаровы абавязак. Таму гэтыя месяцы службы павінны прайсці так, каб потым не было сорамна, — падкрэсліў Валерый Мікалаевіч, звяртаючыся да моладзі. — І няхай ваша баявая зброя страляе толькі па вучэбных мішэнях».

 

Святочнасці мерапрыемству надалі выступленні мясцовых артыстаў. Заслужаныя апладысменты сабралі маленькія танцоры з калектываў «Амелі» і «Тапатушкі». Настрой уздымалі салісты эстраднай студыі «Меладзін» Валянціна Іванцова, Паліна Жукоўская, Валерыя Пудоўкіна, Кацярына Гусько.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *