Пятница, 17 августа 2018

Рэцэпты на Біс: скумбрыя «пяцімінутка»

428

Рэцэпт ад Ірыны Суботы, настаўніцы працоўнага навучання СШ №5.
Скумбрыя «пяцімінутка»
ІНГРЭДЫЕНТЫ
скумбрыя — 2 шт.,
соль, прыправа для рыбы.

ПРЫГАТАВАННЕ
Рыбу пачысціць, прамыць, нарэзаць на кавалкі па 2 см. Усё скласці ў ёмістасць для мікрахвалёвай печы пасаліць, дадаць прыправу, можна апырскаць сокам лімона. Ёмістасць закрыць накрыўкай і паставіць у мікрахвалёвую печ на 2-3 мінуты пры магутнасці 600-700 В. Пасля рыбу акуратна перавярнуць і паставіць яшчэ на 2-3 мінуты. Страва гатовая! Яе можна ўжываць як у гарачым выглядзе, так і ў халодным, як самастойную страву, так і з гарнірам.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *