Вторник, 16 октября 2018

Рэцэпты на Біс: хрусткая салата для жаночай кампаніі

390

Рэцэпт ад Анжэлы Неміровіч, аг. Стараволя.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
курыныя грудкі — 500 г,
зялёная салата «Мікс» або пекінская капуста — 300 г,
свежы агурок — 2 шт.,
цыбуля чырвоная — 2 шт.,
белы хлеб — 6 кавалачкаў,
сыр сметанковы —200 г,
масла сметанковае — 80 г.
Для запраўкі:
воцат 9% — 2 ст.л.,
часнок — 3-4 зубчыкі,
алей — 8 ст.л.,
соевы соус — 2 ст.л.,
соль, перац.

ПРЫГАТАВАННЕ
Грудкі зварыць у падсоленай вадзе. Цыбулю замарынаваць (у сумесі 200 г вады і 100 г воцату) або апарыць кіпнем. Белы хлеб нарэзаць кубікамі і абсмажыць на сметанковым масле. Лісце салаты парваць у салатніцу, дадаць нарэзаны саломкай агурок і нарэзаныя кубікамі грудкі. Сыр нацерці на дробнай тарцы, дадаць цыбулю. Усё перамяшаць і паліць духмянай запраўкай, зверху пасыпаць сухарыкамі.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *