Вторник, 22 мая 2018

Пружанцев приглашают принять участие в акции «Бессмертный полк»

310

Акцыя «Бессмяротны полк» праходзіць у розных краінах. Не першы год да яе далучаюцца і жыхары Пружан. Стаць у рады «Бессмяротнага палка» жадаючыя змогуць і сёлета.
Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, дастаткова прыйсці 9 мая на мітынг і ўзяць з сабой фотаздымак (памер А4) родзіча — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які ўжо ніколі не зможа сам прайсціся ў святочным шэсці. Пад здымкам неабходна ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, гады яго жыцця, воінскае званне. Прымацаваць здымак неабходна на таблічку з трымальнікам.
Удзельнікі акцыі, як звычайна, пачнуць збірацца каля райвыканкама. Па пытаннях фарміравання палка можна звяртацца ў райкам БРСМ
(тэл. 9-37-14).
Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *