Вторник, 22 мая 2018

Все прошлогодние пробы пищевых продуктов на выявление радионуклидов цезия-137 в нашем районе соответствуют нормам

88

Прайшло 32 гады з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У выніку катастрофы 23% тэрыторыі Беларусі аказаліся забруджанымі радыеактыўнымі элементамі. На гэтай тэрыторыі, дарэчы, пражывала больш за 15% насельніцтва краіны.
За перыяд з 1986 года па сённяшні дзень плошча забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі вобласці скарацілася больш чым у два разы — да 6% ад агульнай плошчы.
Сёння на тэрыторыі Брэсцкай вобласці да зон радыеактыўнага забруджвання аднесена 104 населеныя пункты, у тым ліку да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем — 99 населеных пунктаў у Столінскім (42), Лунінецкім (45), Пінскім (7) і Драгічынскім (5) раёнах, да зоны з правам на адсяленне — 5 населеных пунктаў Століншчыны. На гэтых тэрыторыях пражывае больш за 111 тысяч чалавек.
Што да Пружанскага раёна, то тут узровень натуральнага гама-фону адпавядае гігіенічным нарматывам.
У 2017 годзе ў лабараторыі Пружанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі было даследавана 202 пробы харчовых прадуктаў на выяўленне радыенуклідаў цэзія-137. Радуе, што ўсе гэтыя пробы адпавядалі патрабаванням.
Тым не менш, раім захоўваць асцярожнасць пры набыцці прадуктаў харчавання. Пераканаўча рэкамендуем у абавязковым парадку праводзіць іх радыеметрычны кантроль у спецыялізаваных лабараторыях, удакладняць у прадаўцоў на рынках наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць бяспечнасць дароў лесу. Раім таксама не купляць такую прадукцыю ва неўстаноўленых для гандлю месцах, у тым ліку на аўтатрасах.
Дарэчы, даследаванні дароў лесу можна зрабіць бясплатна, звярнуўшыся ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Марына Мялешка, памочнік урача-гігіеніста.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *