Вторник, 22 мая 2018

У жителя Ружан взломали аккаунт в соцсети и от его имени просили деньги в долг

283

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 3 крымінальныя справы.
+ Пастаянныя папярэджанні аб махлярствах у сетцы інтэрнэт пацвердзілі сваю актуальнасць у чарговы раз. 20 красавіка па дапамогу да праваахоўных органаў звярнуўся жыхар г.п.Ружаны: у маладога чалавека невядомы зламыснік узламаў акаўнт у адной з сацыяльных сетак і са старонкі пацярпелага стаў дасылаць яго сябрам просьбы пазычыць грошы. Але карыстальнікі падман хутка раскрылі, аб чым і паведамілі ўладальніку старонкі, а праз яго і міліцыянерам. Па факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вось толькі асоба злодзея пакуль не ўстаноўлена і, мяркуючы па папярэдняй інфармацыі, без міжнароднага вышуку ў расследаванні не абысціся.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *