Среда, 19 сентября 2018

17 тысяч жителей Пружанщины приняли участие в субботнике и заработали более 25 тысяч рублей

848

21 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік. Сёлета ён ладзіўся пад знакам малой радзімы. Масавае навядзенне парадку вясной арганізуецца шмат гадоў. І сёлетні не стаў выключэннем. Удзел у суботніку прынялі працоўныя калектывы, члены грамадскіх арганізацый, моладзь — усяго больш за 17 тысяч жыхароў Пружаншчыны.
Агульнымі намаганнямі былі прыведзены ў парадак, бадай, усе населеныя пункты раёна: калектывы прыбіралі прылягаючыя да сваіх арганізацый тэрыторыі, рыхтавалі да чарговага сезона дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, разбівалі клумбы і высаджвалі кветкі, школьнікі і навучэнцы шчыравалі на месцах воінскай славы і брацкіх пахаваннях…


У Пружанах быў добраўпарадкаваны гарадскі парк: частка апарату райвыканкама пафарбавала агароджу на мяжы з вуліцай Паркавай, высадзіла кветкі і кусты перад палацыкам, работнікі ААТ «Рамбуд» у межах адводнага канала і гарадскога стадыёна высеклі зараснік…

Увага была нададзена і ўборцы тэрыторыі каля мясцовага вадасховішча, гаражных масіваў па вуліцах Кобрынскай і Макаранкі, пустуючых участкаў па вуліцах Гудзімава, Гогаля, Чарнышэўскага, Макаранкі. Вялікі фронт работ быў зроблены калектывам Пружанскага КУВП «Камунальнік».

Брыгады некаторых арганізацый працавалі ў гэты дзень не толькі ў горадзе: напрыклад, ПМК-21 — у Круглым, электрасетак — у Навасёлках, ДЭУ-25 — на возеры Паперня, лясгаса — у Новых Засімавічах.
У выніку на рэспубліканскім суботніку жыхарамі Пружаншчыны было зароблена больш за 25 тысяч рублёў. Палова гэтых грашовых сродкаў застанецца ў распараджэнні аблвыканкама: іх накіруюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў (у тым ліку аграгарадкоў), мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой славы, воінскіх і партызанскіх пахаванняў, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга сезона. Астатнія 50% грошай паступяць у распараджэнне Мінфіна. Іх запланавана выдаткаваць на закупку медыцынскага абсталявання для сталічнай УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі».
Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

2 комментариев

  • Умнее всех

    Интересно с каких это пор «добровольные» пожертвования стали считаться заработанными средствами? Или лопаты параллельно продавали?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *