Воскресенье, 1 ноября 2020

80-летний экскаваторщик из Пружан может попасть в книгу рекордов Гиннеса

2 533

Вопытныя работнікі са шматгадовым стажам  – скарб любой арганізацыі. Сярод іх — кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга  Сцяпан Міхайлавіч Адамчук. Гэты чалавек на працягу 55 гадоў выдатна ўпраўляецца з рычагамі экскаватара. Яго працоўны подзвіг дастойны кнігі рэкордаў Гінеса. Нягледзячы на свой шаноўны ўзрост (сёлета Сцяпан Міхайлавіч адзначыць сваё 80-годдзе), ён працягвае сумленна працаваць.

Так жа самааддана адносяцца да работы прараб Мікалай Аляксеевіч Мішчанчук і машыніст бульдозера Іван Мікалаевіч Краўчук. Усё сваё жыццё гэтыя людзі прысвяцілі меліярацыі. Успамінаюць, як няпроста было на самым буйным меліярацыйным аб’екце “Вярхоўе ракі Ясельда”. Экскаватары маглі рухацца толькі па спецыяльных насцілах, меліяратарам даводзілася выходзіць у дзве змены і праз сотні метраў  насілі да тэхнікі гаручае… Непраходнае балота адступіла перад напорам людзей і тэхнікі.  Людзі “старой” загартоўкі не ўмеюць скардзіцца на цяжкасці ў рабоце. Яны ўмеюць з гэтымі цяжкасцямі спраўляцца самастойна, не чакаючы дапамогі. А яшчэ — адрозніваюцца ад маладых адносінамі да абавязкаў. Як расказвае прараб, шкадуюць тэхніку, самі яе рамантуюць, добрасумленна ставяцца да даручанай справы.

Гэтаму вучаць маладых. Іван Мікалаевіч Краўчук, напрыклад, ужо і не памятае, колькі было ў яго вучняў. А на пытанне: “Ці не цяжка працаваць на пенсіі?”, махае рукой:
— Прывык! Я ўжо і не ўяўляю, як можна без па-іншаму жыць.
Галіна Каляда.

Один комментарий

  • никто

    я так и не понял: он может туда попасть или достоин туда попасть? )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *