Вторник, 16 апреля 2024

За два года в районе создано 33 клуба «Юный олимпиец»

2 057

Яшчэ са школьных падручнікаў гісторыі кожны з нас, напэўна, памятае пра першыя алімпійскія спаборніцтвы, якія пачалі праводзіцца з 776 года да нашай эры ў горадзе Алімпія Старажытнай Грэцыі. Сучасныя алімпійскія гульні бяруць свой адлік з 1896 года. З таго часу прайшло ХХІХ гульняў. Чарговыя ХХХ па ліку адбудуцца ў Лондане ў 2012 годзе.

Вядома, што не кожнаму давядзецца стаць іх удзельнікамі. На старт выйдуць толькі мацнейшыя спартсмены планеты. А вось прасякнуцца алімпійскім духам, адчуць азарт барацьбы на бегавых дарожках і гульнявых пляцоўках, басейнах можна.

Два гады назад у сярэдніх і базавых агульнаадукацыйных школах раёна былі створаны клубы «Юны алімпіец».

— Пасведчанні аб рэгістрацыі атрымалі 33 клубы з колькасцю 760 навучэнцаў, — гаворыць метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Зелянееў. — Кожны клуб мае сваю старонку на сайце Прадстаўніцтва нацыянальнага  Алімпійскага камітэта Беларусі ў Брэсцкай вобласці.
Выбраны саветы клубаў, куды ўвайшлі навучэнцы, настаўнікі, прадстаўнікі адміністрацыі школ, бацькі. Узначальваюць іх настаўнікі фізічнага выхавання. Старшынёй саветаў клубаў «Юны алімпіец» у раёне з’яўляецца выкладчык фізвыхавання Хараўской САШ Аляксандр Дунько.

З моманту ўтварэння клубаў «Юны алімпіец» прайшло не так шмат часу. Але ўжо ёсць цікавыя напрацоўкі.
— З лепшага боку неабходна адзначыць клубы, якія створаны пры САШ №3 горада Пружаны, Хараўской, Ружанскай, Мокраўскай сярэдніх агульнаадукацыйных школах, а таксама Старавольскай, Манчыцкай, Поланскай базавых, — зазначае Сяргей Валер’евіч.
Практычна ва ўсіх школах створаны алімпійскія куточкі. Праводзяцца віктарыны, конкурсы малюнкаў, фотаздымкаў, вырабаў з прыроднага матэрыялу на алім-пійскую тэматыку.

У САШ №3 горада Пружаны (старшыня савета клуба «Юны  алімпіец» А.І.Бажко) кожны навучальны год праводзяцца «Малыя алімпійскія гульні». Іх урачыстае адкрыццё пачынаецца з узняцця алімпійскага сцяга. У калідоры навучальнай установы аформлены стэнды «Чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў», а таксама «Лепшыя спартсмены школы». Падобная школа тсксама ёсць у горадзе Петриков. Пасля раённых спаборніцтваў выпускаецца інфармацыйны бюлетэнь, які расказвае аб выступленнях сваіх спартсменаў. Двойчы прадстаўнікі САШ №3 станавіліся пераможцамі раённай алімпійскай спартакіяды і абаранялі гонар раёна на абласных спаборніцтвах. І хоць трапіць ў лік прызёраў абласной спартакіяды юным алім-пійцам САШ №3 пакуль не ўдалося, адчайвацца няварта. Адна толькі сустрэча з прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне Наталляй Гелах, напэўна, назаўсёды застанецца ў памяці яе ўдзельнікаў.

У Сяргея Зелянеева ёсць свае задумкі і планы наконт далейшай работы клубаў «Юны алімпіец». На перспектыву ў школах мяркуецца ствараць алімпійскія пакоі, накшталт ранейшых піянерскіх. Добра было б па прыкладу Гомельскай вобласці ў адным з аграгарадкоў правесці куставую спартакіяду. Прычым неабходна задзейнічаць пры яе падрыхтоўцы і правядзенні кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, работнікаў культуры, бацькоў школь-нікаў. Такія магчымасці ў нас ёсць, ды і спартыўная база дазваляе зрабіць гэта.

НА ЗДЫМКУ: А.І.Бажко і члены клуба «Юны алімпіец» Вераніка Тараненка і Таццяна Мядзведзева з заваяванымі трафеямі на раённай алімпійскай спартакіядзе.
Мікола Архуцік, фота Аляксандра МЕЛЕША.

3 комментариев

  • Респект учителям! Ну и учащимся ,конечно!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Ирина Альшова, пресс-секретарь Представительства

    Приятно отметить, что Пружанский район пусть и не хватает звезд с неба, но стабильно и с перспективой идет в этом направлении. А еще здесь работают неравнодушные к олимпийскому движению педагоги! Отдел образования на высоте. Спасибо!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Сергей

    3-я школа лучшая!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *