Понедельник, 22 января 2018

Какая реклама самая эффективная?

957

Неяк давялося пабываць у абласным цэнтры. Па радыё ў аўтамабілі пачула цікавую рэкламу пра скідкі ў ювелірных магазінах, у тым ліку і ў нашым райцэнтры. Перадавала абласная радыёстанцыя. Але скарыстацца прапановай не паспела, бо пачула пра скідкі толькі ў апошні дзень акцыі. Я пастаянна слухаю раённае радыё і чытаю «раёнку». Чаму ж там не было ніякага паведамлення пра акцыю?
М.В.Сергіенка, г.Пружаны.
Адказвае загадчык аддзела рэкламы і маркетынгу «Раённых будняў» А.С.СІДАРЭНКА:

—Падобныя матэрыялы мы размяшчаем толькі на платнай аснове, як рэкламу. У нас дзейнічае дыферэнцыраваны падыход да рэкламадаўцаў. Калі акцыя мае сацыяльны характар і арганізатар якога-небудзь мерапрыемства не ставіць перад сабой камерцыйныя мэты, то яго рэклама публікуецца бясплатна. У адваротным выпадку неабходна плаціць па зацверджаных расцэнках.

Мяркуем, у дадзеным выпадку — гэта звычайны пралік маркетынгавай службы «Белювеліргандлю», якая з’эканоміла на выдатках на рэкламу, палічыўшы, што абласныя сродкі масавай інфармацыі маюць большую аўдыторыю ў рэгіёнах, чым мясцовыя выданні.

Але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Большасць рэспубліканскіх і абласных друкаваных выданняў у раёне не маюць і па тысячы падпісчыкаў. Нядаўнія падзеі таксама пацвярджаюць гэту выснову: сёлета на рэкламным рынку раёна спрабавалі заняць сваё месца некаторыя газеты з іншых раёнаў, але няўдала.

Думаю, што наўрад ці маркетолагі ювелірнай галіны атрымалі чакаемы вынік ад акцыі. Тое ж можна сказаць і пра тых, хто клеіць аб’явы ля ўваходаў у пад’езды дамоў.

У снежні тыраж «раёнкі» вырас і складае звыш 10 тысяч экземпляраў. Гэта азначае, што не толькі кожны трэці жыхар раёна нас чытае. Самае  галоўнае, што нашым словам давяраюць людзі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *