Вторник, 22 мая 2018

Фигурное катание в Пружанах: сезон не окончен, но похвастаться есть чем

402

Варшава, Львоў, Чарнаўцы, Торунь, Каўнас, Даўгапілс – гэта далёка не поўны спіс гарадоў, з якіх прывезлі “золата” пружанскія фігурысты ў сёлетнім сезоне. Але, мабыць, самыя галоўныя спаборніцтвы прайшлі ў беларускай сталіцы: у канцы сакавіка ў Мінску адбыўся фінал рэспубліканскага першынства па фігурным катанні “Зорачка”. Менавіта па яго выніках фарміруецца зборная для падрыхтоўкі і ўдзелу ў чэмпіянатах, першынствах Еўропы і свету, іншых міжнародных спаборніцтвах.
У сваіх узроставых катэгорыях першыя месцы на “Зорачцы” заваявалі Ульяна Хадаровіч, Вікторыя Дыцэвіч, Мацвей Клімук і Марыя Салдакаева, другой стала Мілана Рамашова. Падчас сезона юныя фігурысты займаюцца не толькі са сваім трэнерам Вольгай Уважанай, па меры магчымасцей яны наведваюць майстар-класы са знакамітымі спартсменамі. Неаднаразова дапамогу ў падрыхтоўцы аказваў і трэнер з Краснаярска Юрый Цішкоў. Ён пракаментаваў дасягненні пружанцаў у сваім блогу. Так перамогу Вікі Дыцэвіч ён назваў “чакаемай”. Адзначыў рост Мацвея, які не так даўно стаў займацца пад кіраўніцтвам Вольгі Анатольеўны і адразу дасягнуў вынікаў. Звярнуў увагу на прагрэс Ульяны, хоць і назваў яе золата “сюрпрызам”. Парадаваўся перамозе Марыі Салдакаевай, якая на чэмпіянаце Беларусі сярод дарослых заняла другое месца. Шматабяцаючай трэнер лічыць Сафію Рахуба (на “Зорачцы” яна была чацвёртай, а ў Чарнаўцах — трэцяй).
Наогул выступленне ў Чарнаўцах на міжнародных спаборніцтвах стала ўдалым для ўсёй каманды: 6 першых месцаў, 1 другое і 2 трэція! Яшчэ адныя міжнародныя спаборніцтвы «Europe Mini» прынеслі два залатыя медалі ў скарбонку пружанцаў: у сваіх катэгорыях перамаглі Ульяна Хадаровіч і Мацвей Клімук.
Акрамя названых спартсменаў, за Пружаншчыну паспяхова выступілі Саша Велікаселец, Юлія Пакала, Сафія Здановіч, Насця Белавус, Ксенія Шчыпанава, Мікалай Казлоў, Злата Галавяйчук, Насця Тоўпік.
На здымку: “старэйшыя” медалісты Мікалай Казлоў, Злата Галавяйчук, Ульяна Хадаровіч, Вікторыя Дыцэвіч.
Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *