Суббота, 15 декабря 2018

Наш опрос: как вы следите за своим здоровьем?

432

7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя — адно са святаў, якое прыцягвае ўвагу да праблем аховы здароўя. Варта аддаць належнае: сёння здаровы лад жыцця ў модзе. Напярэдадні гэтай даты карэспандэнты «раёнкі» пацікавіліся ў пружанцаў, як яны сочаць за ўласным здароўем.

Надзея, псіхолаг:

— Мне цудоўна жывецца без шкодных звычак: не куру, не ўжываю спіртное, па магчымасці стараюся часцей рухацца і гуляць на свежым паветры. Раніцай заўсёды знаходжу час, каб зрабіць зарадку. У маім рацыёне, як правіла, ёсць агародніна і фрукты — крыніца натуральных вітамінаў і карысных рэчываў.

Што тычыцца медыцынскага аспекту пытання, штогод праходжу флюараграфічнае абследаванне. Маё здароўе для мяне важнае.

Таццяна, медык:

— Як медработнік, добра ведаю, што лепш працаваць на прафілактыку захворвання, чым потым яго лячыць. Таму не чакаю, калі арганізм дасць збой. Адмова ад фаст-фудаў, чыпсаў, газіровак, абмежаванне ў салодкім уваходзяць у мае правілы харчавання. Увогуле надаю ўвагу таму, што ем, у тым ліку складу прадуктаў: сёння многае «напічкана» рознымі «Е», якія з’яўляюцца шкоднымі для здароўя.

Вольга, студэнтка:

— Для мяне здароўе непадзельна звязана са спортам. Турызм і лёгкая атлетыка — мой канёк яшчэ са школьных гадоў. Калі ёсць час, з задавальненнем ха-джу на масоўкі ў Лядовы палац, летам гуляю ў валейбол і футбол.

Наталля, жыхарка Пружан:

— У магазіне, перш чым пакласці штосьці ў кошык, заўсёды звяртаю ўвагу на надпісы на этыкетках: усё-такі беларускія дзяржстандарты яшчэ маюць каштоўнасць. Шчыра прызнаюся, свайму здароўю надаю менш увагі — больш клапачуся пра дзяцей: прывучыла іх да ранішняй гімнастыкі, рэгулярна купляю ўмацоўваючыя вітаміны…

Хаця і ведаю, што адказнасць за сваё здароўе кожны нясе сам, але на сябе, як гэта часта бывае, не заўсёды хапае часу.

Аляксандр Міхайлавіч,пенсіянер:

— Здароўе, вядома, залежыць ад таго, што мы ўжываем у ежу. Вось ужо некалькі гадоў, як абыходжуся без солі і цукру. Каву п’ю рэдка. А вось магазінны чай даўно замяніў на натуральныя адвары: напрыклад, шыпшына — лепшая крыніца вітаміна С, галінкі ажыны і маліны — добры сродак для падтрымання імунітэту… Калі і чапляецца хвароба, абыходжуся народнымі сродкамі. Настой каліны з мёдам дапамагае мне справіцца з гіпертэнзіяй лепш, чым таблеткі.

Канстанцін Іванавіч Жытко, настаўнік:

— У мой здаровы лад жыцця ўваходзяць штотыднёвыя паходы ў парылку, рыбалка, адпачынак на прыродзе, пешыя прагулкі… Як настаўнік пастаянна расказваю вучням пра карысць і неабходнасць здаровага ладу жыцця, таму сам павінен быць для іх прыкладам.

А вось медыкаў дзеля прафілактыкі не наведваю (прафагляды — не ў лік): навошта без патрэбы турбаваць людзей?

Меркаваннямі цікавіліся Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *