На працягу некалькіх дзён інспектары пажарнай інспекцыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзілі абследаванне аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Прычым пад кантроль трапілі не толькі гандлёвыя цэнтры і буйныя магазіны, але і спартыўныя, і культурныя збудаванні. Усяго інспекцыяй была праведзена праверка на дзевяці аб’ектах, і практычна ўсюды выяўлены недахопы ў плане выканання пажарнай бяспекі абслугоўваючага персаналу і наведвальнікаў. Некаторыя парушэнні прызнаны даволі сур’ёзнымі: кіраўніцтва магазіна «Еўраопт» аштрафавана на 15 базавых велічынь. Астатнім былі выдадзены рэкамендацыі, абавязковыя да выканання праз устаноўлены тэрмін.
Свае праверкі правялі і супрацоўнікі энергаінспекцыі. Як паведамляе яе начальнік Ж.У. Казмярчук, найбольшыя нараканні выклікала забеспячэнне бяспекі ў магазіне «Белмаркет». У іншых гандлёвых цэнтрах таксама былі выяўлены некаторыя недахопы, большасць з якіх ужо выпраўлена.
Алег Сідарэнка.