Среда, 19 сентября 2018

8 тысяч куличей выпечет к Пасхе Пружанский хлебозавод

480

Кулічы — абавязковы атрыбут светлага свята Вялікадня. Смачнай здобай па традыцыі парадуе і Пружанскі хлебазавод. Напярэдадні каталіцкага свята на прылаўках мясцовых магазінаў з’явілася амаль тысяча ўпрыгожаных духмяных булачак. А да праваслаўнага Вялікадня плануецца выпечы каля васьмі тысяч кулічоў.
Цеставод-брыгадзір Святлана Аўсюк і лабарант хімічнага аналізу Вераніка Гоймант (на здымку), занятыя выпечкай і ўпрыгожаннем кулічоў, у сваёй справе стараюцца праявіць максімум фантазіі.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *