Четверг, 24 мая 2018

Конкурс свадебных фотографий. Финал!

23 569

«Раёнка» аб‘явіла новы КОНКУРС — вясельных фотаздымкаў.

Умовы яго простыя.

Раскажыце ў некалькіх радках сваю гісторыю кахання і  дашліце лепшы, на ваш погляд, фотаздымак.

Кампетэнтнае  журы, у склад якога ўвойдуць прафесійныя фатографы, вызначыць пераможцаў у намінацыях “Самае вясёлае вяселле”, “Самая прыгожая пара” і “Рэтра” (фота, якім больш за 30 гадоў).

А прыз  глядацкіх сімпатый дастанецца сям’і, чый фотаздымак набярэ найбольш галасоў на нашым сайце www.budni.by. Галасаванне пачалося! Можна галасаваць адразу за трох удзельнікаў. Лепшыя 10 выйдуць у фінал, які пачнецца 15 лютага.

А зараз знаёмцеся з нашымі ўдзельнікамі.

Лілія і Віталь Смаль

Сустрэліся мы зусім выпадкова, чэрвеньскім днём у 2005 годзе.
Я зайшла ў кафэ з усмешкай сумнай, ён падышоў і завёў гутарку.
А праз год, другога верасня, афіцыйна сталі  мужам і жонкай.
Мы вельмі рады, што калісьці нас звёў лёс.

Вольга і Ігар Пяцюк


Кажуць, у жыццi чалавека ёсць адзiн найчшаслiвейшы дзень...За гады,
што мы разам, такiх дзён у нас было ажно тры: мы пазнаемiлiся
марозным снежаньскiм днём 2005 года, 26 чэрвеня 2008 года - сталi любячымi мужам і жонкай, а 18 сакавiка 2010 года - у нас з’явiлася маленькая копiя таты - сынок Мiкiтка! I гэта толькi за пяць год, што мы разам, а наперадзе яшчэ ўсё жыццё! Мы ўпэўнены, што пройдзем яго са словамi на вуснах: "Я толькi твой...Я толькi твая...Кахаю толькi цябе!".

Вера і Іван Грышкевіч


Зусім хутка, 17 лютага 2011 года, гэта «маладая» пара будзе адзначаць сваё плацінавае вяселле. І мы, дзеці, унукі і праўнукі, любім іх і ганарымся тым, што ўсе гэтыя 60 гадоў сям’я Грышкевічаў разам.
На жыццёвым шляху Івана Ульянавіча і Веры Адамаўны было шмат перашкод. Бо адразу пасля вяселля наш тата і дзядуля 3 доўгіх года служыў у войску на тэрыторыі Манголіі. Але гэта не стала перашкодай для іх кахання. А яшчэ больш змацавала сямейную сувязь.
Больш 35 гадоў Іван Ульянавіч і Вера Адамаўна актыўна працавалі да выйсця на заслужаную пенсію і дагэтуль працягваюць працаваць на роднай зямлі. У іх 2 дзяцей, 7 унукаў і 3 праўнукаў.

Вольга і  Ігар Саюк


Будучы студэнтамі, мы пазнаёміліся ў Баранавічах. У вольны ад вучобы час бегалі на спатканні. А потым яго забралі ў армію… Але што для любячых сэрцаў год? І вось зараз мы ўжо сям’я, сям’я педагогаў. Спадзяюся, станем прыкладам для сваіх дзяцей і вучняў!

Кацярына i Аляксандр Найбiчы


Мы пазнаёмiлся халоднай зiмой па мабiльным тэлефоне зусiм нечакана. Пачалi сустракацца i нашы сустрэчы працягвался аж тры гады. Пасля мы прынялi твёрдае рашэнне: пара гуляць вясселле. Наша грандыёзнае свята адбылося спякотным летам — 31 лiпеня 2010 года. I яшчэ хочацца дабавiць: як гэта цудоуна, калi два любячых сэрцы знаходзяць адзiн аднаго!

Надзея і Ігар Андрайчук


Мы з жонкай пазнаёміліся, калі вучыліся ва ўніверсітэце. Так і сустракаліся два гады. Затым я скончыў універсітэт і паехаў па размеркаванні ў Мінск, а яна засталася вучыцца далей.
Бачыліся мы рэдка, але, тым не менш, расстанне не аслабляла нашых пачуццяў, на адварот мы зразумелі, што мы адзінае цэлае і жыць адзін без аднаго не можам. Рэдкія сустрэчы заўсёды былі такімі доўгачаканымі, яркімі, незабыўнымі, напоўненымі каханнем і пяшчотай. Так прайшоў яшчэ адзін год, і кожны раз раставацца станавілася ўсё цяжэй і цяжэй, так хацелася, каб каханая заўсёды была побач.
За тры гады мы пазналі адзін аднаго дасканала і былі ўпэўнены ў сваіх пачуццях. Таму, калі я прапанаваў Надзеі стаць маёй жонкай, яна, вядома, пагадзілася.
Нашаму шчасцю няма канца, бо мы вельмі моцна любім адзін аднаго. Наша вяселле адбылося 14 жніўня 2010 года ў Пружанах. Гэта быў самы шчаслівы і гарачы дзень лета. Тэмпература была +38С.
Мы жадаем усім закаханым, каб агонь кахання ў вашых сэрцах ніколі не згасаў. І не бойцеся вялікіх адлегласцяў, сапраўднае каханне нічога не баіцца, яно тут, у Вас, у Вашых гарачых сэрцах.

Iрына i Аляксандр Шлеба

Наша вяселле адбылося 23 лістапада, 25 год таму назад.  Нас пазнаёмiлi бацькіi, мы
пачалі сустракацца і больш не раставаліся. А праз некаторы час мы
вырашылі пажаніцца.
Наша дачушка Кацярына і сыночак Уладзiслаў самыя лепшыя для нас і
цешаць нас кожную хвіліну. Цяпер яны ўжо амаль дарослыя і мы не
сумняваемся, што ў будучыні яны абяруць такі ж шчаслівы шлях, які
калісьці абралі мы.

Кацярына і Іван Баркоўскія


Зноў тэлефануеш —
Чую прывiтанне.
Кажаш, што смуткуеш,
Просiш аб спатканнi.
Прынiмаю выклiк:
«У парку? Роўна ў восем!»
Гэта так нязвыкла —
Сустракаю восень.
У парк прыбег я першым,
З вытрымкай чакаю;
У голаў лезуць вершы,
Але я трываю.
Ты прыйшла, i сэрца
Мне прынёс у далонях,
I адбiткi сонца
ў цябе на скронях.
Ты мяне вiтаеш,
Просiш прабачэння,
Але ўсё, што кажаш,
Не мае значэння.
Добра, што мы разам,
Крочым у каханнi
Вераснёўскiм джазам
Створаны спатканнi.

Алена і Павел Пілюцік


Мы вучыліся ў адной школе, але не заўважалі адзін аднаго. Праз некаторы час лёс прыпаднёс нам сюрпрыз — «сутыкнуў» нас разам на хрэсьбінах  у маёй сястры. Праз год мы пажаніліся (25 лютага 2006 года). Мы шчаслівыя, у нас сапраўдная сям’я: сын Аляксей і дачушка Анастасія.

Мікалай і Яніна Гадуйка


18 мая 1961 года ўступілі ў шлюб, а вяселле гулялі 28 мая таго ж года, на вялікае праваслаўнае свята — Тройцу. Зусім хутка яны адзначаць залатое вяселле. За гэты час яны выхавалі двух сыноў і дачку, пяцёра ўнукаў і дачакаліся чатырох праўнукаў.

Ірына і Андрэй Канецкія


КАХАННЕ з першага позірку ІСНУЕ!
Мы пазнаёміліся на вечарынцы ў агульных знаёмых. Пагутарыўшы ўсяго некалькі гадзін, мы зразумелі, што не зможам больш жыць адзін без аднаго і ўжо не раставаліся. Праз 2 месяцы Андрэй запрасіў мяне ў Санкт-Пецярбург пад падставай паглядзець славутасці гэтага горада, а ўвечары пры свечках, ён зрабіў мне прапанову рукі і сэрца. Праз некалькі месяцаў, квітнеючай вясной 2010 года,  адбылося наша вяселле.
Зараз кожны дзень нашага сямейнага жыцця напоўнены прыемнымі неспадзеўкамі, шчасцем і каханнем!!!

Вольга і Уладзімір Корсак


Наша вяселле адбылося 6 жніўня 1976 года.
Закрыть глаза — какое счастье!
Судьба, наверное, она
Мечтой плыла под небесами
И вот теперь, моя жена,
Промчались годы… Дети, внуки
Признают фото не в серъёз.
Где те усы и бакенбарды?
Нас извините за куръёз..

Всходило солнце и садилось
Нам освещая в жизни путь.
И долго музыка звучала
От свадьбы той, что не заснуть.
Какими молодыми были!
От счастья катится слеза,
Когда сияют постоянно
Твои любимые глаза.

Сям’я Пушыных


Наша вяселле адбылося 21 лістапада больш дваццаці гадоў таму назад. Калі ўся прырода рыхтавалася да зімовай спячкі, прыйшоў самы шчаслівы дзень нашага жыцця.
Пазнаёміліся мы выпадкова, у суседзяў. Лёс распарадзіўся так, што праз некаторы час мы пачалі сустракацца і больш не раставаліся. А праз год мы вырашылі пажаніцца.
Наша дачушка Анечка і сыночак Юрочка самыя лепшыя для нас і цешаць нас кожную хвіліну. Цяпер яны ўжо амаль дарослыя і мы не сумняваемся, што ў будучыні яны абяруць такі ж шчаслівы шлях, які калісьці абралі мы. І мы з гонарам можам сказаць, што мы самая шчаслівая сям’я!

Вера і Алег Рыбалка і Вольга і Дзмітрый Бессараб


Захацелася расказаць і нашу гісторыю.
Мы з сястрой блізняткі. Разам нарадзіліся, разам раслі, у школе сядзелі за адной партай, потым абралі аднолькавую прафесію юрыста і разам вучыліся ва ўніверсітэце. Пасля аканчання абедзве працуем у Пружанах.
Так усё жыццё разам, разам мы і закахаліся. Нашы мужы не браты, але таксама нарадзіліся ў адзін год, у адзін месяц, у адзін і той жа дзень, гэтак жа як і мы хадзілі ў адзін клас. Сватацца да нас яны прыехалі таксама разам. Потым і вяселлі былі амаль адначасова.
Вось так мы і жывём, разам адзначаем наш дзень нараджэння, потым дзень нараджэння нашых любімых мужоў, а потым дзень нашага вяселля. І наша шчасце і радасць памнажаецца не ў два, а ў чатыры разы.

Вольга і Сяргей Каляда

Мы жывем у вёсцы Сланімцы. У чэрвені 2006 года адбылося наша вяселле. У нас дружная і шчаслівая сям’я, у якой гадуюцца двое прыгожых сыноў, будучых абаронцаў нашай краіны. Мы лічым, што каханне і давер — асноўны прынцып сямейнага жыцця.

Вольга і Аляксей Францэвіч

Наша вяселле адбылося 19 студзеня 2008 года. Паўтара гады назад у нас з’явілася маляня, якога мы назвалі Іванам. Разам мы ўжо тры гады і наша каханне не згасае, а толькі разгараецца з яшчэ большай сілай.

Кацярына і Генадзь Вялікаселец


18 верасня 2010 года мы ўзялі шлюб. Гэта быў самы шчаслівы для нас дзень. Хоць цяпер я разумею, што самым вялікім шчасцем у маім жыцці была сустрэча з маёй будучай жонкай, якая змяніла ўсё маё жыццё. Разам мы ўжо пяць гадоў, я надзвычайна рады, што сустрэў сваю адзіную і каханую.

Аксана і Аляксей Валюшка


Пазнаёміліся мы ў Брэсце. Аднойчы ў адзін выдатны вечар 19 лістапада 2006 года я прыехала ў Брэст на вучобу. Шла з прыпынку павольна і несла на плячы цжкую торбу. Мой цяперашні муж проста захацеў дапамагчы, але гэтая  лёсавызначальная сустрэча перарасла ў цэлую гісторыю нашага кахання. Праз год мы пажаніліся і цяпер заўсёды разам.

Святлана і Аляксандр Клімавец


Мы пазнаёміліся ў 2006 годзе на свяце ў гонар Дня горада. Праз тры гады з дня сустрэчы вырашылі злучыць нашы лёсы. У верасні 2009 года адбылося наша вяселле. Цяпер у нас расце сыночак Дзімачка. Жадаем  усім знайсці сваю другую палавінку!
.

Кацярына і Максім Маразевіч


Мы сустрэліся яшчэ ў 2005 годзе, як і многія маладыя людзі на дыскатэцы. Але падыйсці адзін да аднаго не адважыліся. У максіма было вельмі моцнае жаданне пазнаёміцца са мной, там праз сяброў ён даведаўся мой нумар тэлефона. На наступны дзень ён мне патэлефанаваў і мы сустрэліся. Мы яшчэ  тры гады сустракаліся, а ў жніўні 2008 года мы адсвяткавалі дзень нараджэння нашай сям’і. Зараз у нас расце любімая дачушка Валерыя.

Аксана i Iван Мароз


Гiсторыя нашага кахання пачалася у 2005 годзе. Нас пазнаёмiу наш агульны сябар. Чатыры гады мы сустракалiся. Мой любімы мяне чакаў, пакуль я вучылася ва ўніверсітэце. А 8 жнiуня 2009 пажанiлiся. Мы вельмi шчаслiвыя, што сустрэлi адзiн аднаго.

Святлана і Васіль Клімовіч


Мы пазнаёміліся восенню 2002 года. Было цяпло і сонечна. Але… праз тры месяцы мы разышліся, кожны пайшоў сваёй дарогай. Праз 5 гадоў мы сустрэліся зноў — гэта тое, што людзі завуць лёсам. У жніўні 2008 года мы пажаніліся.  У нас падрастае цудоўная дачушка — і зараз у нас адна дарога на траіх.

Ніна і Генадзь Жуковіч


Іх, такіх розных, звёў лёс выпадкова. Яна — повар у ваенным кафэ
г.Пружаны, ён — вадзіель з Уладзівастока.
Нашы бацькі, Ніна Міхайлаўна і Генадзь Міхайлавіч Жуковіч 31
снежня адзначылі 37 год сумеснага жыцця.
За гэты адрэзак часу, яны зрабілі вельмі многа.
Выгадавалі і выхавалі дваіх дочак і сына, цешаць казкамі 5
унукаў.
Жадаем нашым бацькам яшчэ доўгіх гадоў сумеснага жыцця, шчасця,
здароўя, кахання.

Таццяна і Васіль Дзенісюк


А наша знаёмства было звязана з аб’ектывам на фотаапарат і фільтрам да яго, які мне тэрмінова быў патрэбен.
Чакаць не было калі (набліжалася важная падзея) і я тэрмінова пайшла шукаць фільтр на барахолцы onliner’a. Аб’ектыў я купіла раней, і ў кашальку засталіся кае-якія грошы, талончык і  ўсё. 🙂
Але ‘штучка’ якую мне трэба было купіць каштавала роўна столькі, колькі ў мяне засталося. А паколькі хлопец, які прадаваў маё шчасце адказаў мне па тэлефоне раздражнёна,  я вырашыла таргавацца да апошняга. =)
З яго слоў: «Штосьці чапляецца яна, чапляецца, зазіраю ёй у вочы, каб паглядзець, што за настырнае стварэнне такое. І разумею… зніжку яна атрымае».
І атрымала :).

Аксана і Віктар Лук’яновіч


Здаецца, яшчэ ўчора мы жылі кожны сваім жыццём, мелі сваё кола знаёмых і ставілі перад сабой розныя мэты. Ніхто з нас не здагадваўся, што так нечакана сустрэнне сваю другую палову, бо мы жыхары розных канцоў Беларусі: я з Пружан, ён з Мсціслава.

А пазнаёміліся мы ў Мінску, на нейтральнай тэрыторыі. Сустракаліся 2 гады і 7 жніўня 2010 узялі шлюб.

Дзень выдаўся сонечны і радасны. Але спякота даймала гасцей і ўсе неразважаючы паехалі на возера. Гэта быў вельмі вясёлы і ў той жа час незвычайны выпадак на вяселлі, які мы і да гэтага часу ўспамінаем са смехам.

Зараз мы хоць і маленькая, але моцная, шчаслівая і любячая сям’я, якая ведае, што наш лёс у нашых руках.

Таццяна і Сяргей Антановіч

Наша гісторыя кахання пачалася ранняй вясной, а дакладней 8 сакавіка. Нашы позіркі сустрэліся, мы сталі сябраваць. 18 лютага 2006 года ў нас адбылося вяселле. Гэты дзень стаў самым важным у нашым жыцці. Вось ужо 5 гадоў мы ідзем па жыцці разам. Наша каханне такое ж моцнае, мы заўсёды паважаем і падтрымліваем адзін аднаго. У 2006 годзе ў нас нарадзілася наша мілая дачушка Настачка. Мы з упэўненасцю можам сказаць, што шчаслівыя!

Марына і Іван Варанковіч


Я Іван. Усё пачалося ў Івацэвічах. Там па суседству жыла дзяўчына, якая запрасіла на сваё вяселле сяброўку Марыну з Брэста. Там быў і я.
Марына мне спадабалася. Праз паўгода я запрасіў яе на свой дзень нараджэння. А яшчэ праз паўгода я зрабіў ёй прапанову, ды не проста, а выкарыстоўваючы азбуку Морзэ (я служыў у войскі сувязістам). Яна пагадзілася не разважаючы!

Аксана і Дзмітрый Кавалевіч

Я увидел ее на сцене,
Мир вокруг содрогнулся и встал.
Эти волосы, плечи и руки,
В ее сети невольно попал.
І вось ужо амаль 8 гадоў мы разам. А ў 2008 годзе 8 жніўня (2008/08/08) мы ўзялі шлюб і спадзяемся, што гэтыя лічбы стануць шчаслівымі для нашай сям’і!

Марына і Аляксандр Панасевіч


Мая будучая жонка прыехала ў Брэст уладкоўвацца на працу. Горад яна ведала дрэнна. І знаёмых у горадзе было мала. Па дапамогу яна звярнулася да старога знаёмага, які аказаўся маім суседам… Ён папрасіў мяне з ім «за кампанію» з’ездзіць на вакзал і сустрэць адну сімпатычную дзяўчыну.
Быў панядзелак. Я быў вельмі стомлены пасля працы. Мяне сілай разбудзілі-расштурхалі і мы рушылі на тую, як аказалася, самую важную ў маім жыцці сустрэчу. Усё што я паспеў разглядзець у цемры — адлюстраванне ў люстэрку задняга выгляду вялікіх выразных вачэй. Яны мяне паланілі. Потым былі гадзіны тэлефонных гутарак (працавала яна ў Мінску), рэдкія сустрэчы… Якіх нам было нікчэмна мала.

Наталля і Алег Кісялевіч


Стояла осень золотая,
Ярко солнышко сияло.
Девчонка по дороге молодая
Шла, как бабочка порхая.
Она с надеждою летела
И взглядом далеко вперед.
Она любви, тепла хотела
И твердо верила найдет…

Он шел, глядел себе под ноги,
И пыль ботинком поднимая,
Шел унылый по дороге.
Ему навстречу, чуть спеша,
Шла девушка одна.

Увидев ее, потерял все слова:
«Ну как познакомиться, а?»
И быстро задал обычный вопрос
С букетом красных искристых роз:
«Который пробил уже час?..
Хочу… Пригласить на свиданье Вас.»
Застучало в груди сердечко
Ведь верно оно говорит:
«Любовь стоит у крылечка
И нельзя упустить ее!»

Букеты цветов на свиданье
Он без счета носил для нее.
Два сердца, как одна песня,
Венчаны счастьем, светом небесным.
Жизни не хватит для ихней любви.

Вспоминаем мы каждый день,
Как столкнула судьба двух людей,
Как золотистая осени тень
Стала символом жизни всей.

Святлана і Павел Марчук


Вітае Вас маладая сям’я Марчук. Мяне завуць Святлана, майго мужа — Павел.  Пазнаёміліся мы на вяселлі маёй сястры.
Спачатку Паша «кадрыў» сведку, заляцаўся да яе, танцаваў толькі з ёй, а пад канец вяселля, сказаў ёй, што яна добрая дзяўчына, але паміж імі нічога не можа быць, прызнаўся мне ў каханні, маю маму назваў «мамай» і зрабіў мне прапанову. Праз год (27 лістапада 2010 года) мы пажаніліся. Вось такая гісторыя 🙂

Ганна і Андрэй Берднікі


Мяне завуць Ганна, мне 24 гады. Майму любімаму мужу Андрэю — 25. Пазнаёміліся мы зусім выпадкова ў магазіне. Праз два гады пасля знаёмства мы пажаніліся. Цяпер у нас падрастае  сыночак Кірыл. Яму ўжо 1 год 9 месяцаў. Ён вельмі пацешны, ён — наша радасць, без яго мы не ўяўляем свайго жыцця.

Алеся і Рыгор Ляўша

Мы пазнаёміліся ў Ваеннай акадэміі на яго выпускным вечары. Пасля вечара гулялі да самага ранку . Гулялі, размаўлялі і  не заўважылі як праляцеў час. Гэта было каханне з першага позірку. Праз год сустрэч мы пажаніліся. Зараз у нас сапраўдная сям’я: два месяцы назад нарадзілася цудоўная дачушка Ксенія. Мы ўпэўнены, што наша каханне на ўсё жыццё.
Каханне ёсць, у каханні сіла,
Яно з табой на ўсё жыццё,
Жыццё каханне нарадзіла,
тольк смерць мацней яго!

Юлія і Аляксандр Шчэрбы

Гісторыя нашага кахання пачалася 4 жніўня 2007 года на вяселлі сяброў. Адзін толькі танец… На гэтым усё б і завяршылася, каб не званок ў дзень гумару праз 2 гады. Гэта было нечакана, смешна і вельмі прыемна.

Мы лічым, што шчырасць, узаемадапамога, гумар і, зразумела, каханне дапамогуць нам рухацца па жыцці толькі разам.

Марына і Віктар Клімашэвічы

Мы вступили в брак 22 июля 2006 года. Для нас этот день был самым важным, счастливым, светлым и незабываемым. Хотя нашей семье исполнилось четыре с половиной года, но наша любовь такая же крепкая, чистая, нежная, светлая. Мы всегда стараемся поддерживать друг друга, дорожить, уважать, ценить.
Мы познакомились словно в сказке: в новогоднюю ночь под звон бокалов и бой курантов. Вечером 31 декабря 2003 года пошел хлопьями настоящий снег. До этого с неба сыпалась мелкая и жесткая крупа, от которой было холодно, неуютно и не празднично. Он, нарядный и радостный, мгновенно прикрыл серость дворов и создал праздник. В морозном воздухе, задумавшись, опускались снежинки. Деревья протягивали им навстречу руки-ветки, насобирав, тяжело опускали их к земле. Дома вокруг стали чопорными и торжественными, им зима нахлобучила шапки. Из-за снега вечер стал светлее и беззащитнее. Фонари на улице обиженно и близоруко уставились в пространство, снег залепил им глаза не подсматривайте. Тонкое тёмно-синее покрывало опустилось с неба на землю, и то тут, то там, зажглись крошечные, волшебные, праздничные звёздочки. Их серебристый свет отдавал фиолетом и отражался на белом снегу. Хотя погода и всё вокруг шептало о наступлении праздника, новогодних чудес, для меня этот вечер ничего важного не предвещал, так как этот Новый год, я собиралась отмечать дома, в кругу нашей семьи. Но вдруг, раздался звонок телефона — звонила подруга-одноклассница с предложением встречать новый год вместе, в компании её друзей. Немного подумав, я согласилась. Как оказалось, мой будущий, нынешний муж 29 декабря окончил службу в армии, вернулся домой и Новый год все собрались отмечать у него дома. Под звон бокалов и бой курантов 12 часов — наши бокалы встретились, а взгляды пересеклись. Вокруг, как будто время остановилось и мы не могли отвести взгляд, замечали только друг друга. Как говорит мой муж, это — судьба. С тех пор мы идем по жизни вместе, рука об руку. Новый год для нашей семьи стал особым в двойне праздником и мы искренне верим в волшебство новогодней ночи.
Этот год 2010, для нас стал еще особенным: в июне мы оба получили дипломы о высшем образовании, а в сентябре у нас родился наше счастье и радость — сынишка Никита. Сейчас мы строим наше семейное гнездышко для уже существующего и будущих наших ангелочков. Мы с уверенностью говорим, что мы САМАЯ СЧАСТЛИВАЯ СЕМЬЯ!!!

Вольга і Дзяніс Стасевічы

Мяне завуць Вольга, мне 23 гады, мужу Дзянісу – 26.
Мы пазнаёміліся ля пад’езда дома маёй сяброўкі (дваюраднай сястры мужа). Ён ішоў да яе і сустрэў мяне. Як ён цяпер кажа, гэта — лёс.
У нас невялікая маладая сям’я: мама, тата і маленькі сын. Нашай сям’і два з паловай гады. Я па прафесіі настаўніца, але зараз займаюся выхаваннем нашага Ванечкі. Муж працуе вадзіцелем. Сыну год і пяць месяцаў, ён імкліва развіваецца і пазнае свет, чым цешыць усю сям’ю. Мы любім актыўны адпачынак, вольны час імкнёмся праводзіць разам.

Вольга і Ігар Барысюкі

Узялі шлюб мы ў
2007 годзе. Гэты дзень быў для нас самым урачыстым, важным і светлым! Вось ужо тры гады мы ідзем па жыцці разам. Наша каханне такое ж моцнае! Мы заўсёды імкнемся падтрымліваць адзін аднаго, шанаваць і паважаць. У студзені 2010 года ў нас нарадзілася наша радасць і шчасце — дачушка Ангеліна!
Мы з поўнай упэўненасцю можам сказаць, што мы
ШЧАСЛІВЫЯ!

Ганна і Андрэй Солад

Аня і Андрэй Солад, мы жанаты ўжо 3 гады (21.10.2007) , год сустракаліся да вяселля. Ёсць ужо ў нас дзіцятка — сын Арсеній. Атрымліваецца, што ў нашай невялікай сям’і ўсе імёны пачынаюцца з літары «А».  Па праўдзе кажучы, нічога асаблівага здаееца ў нашым знаёмстве і не было, але сама разумею, што асаблівае ўсё!

Вольга і Сяргей Сяргейчыкі


Мы пажаніліся зусім нядаўна — 9 кастрычніка 2010 года. А пазнаёміліся мы 3 гады назад на вяселлі роднага брата Вольгі і роднай сястры Сяргея (сям’я Солад, якая таксама ўдзельнічае ў вашым конкурсе). Мы шчаслівыя і рады падзяліцца гэтым з вамі.

Вольга і Максім Барасій

Вераснёўскі цёплы вечар. Акно расчынена насцеж. Вецер калыша старонкі кнігі. Пра каханне. І прыносіць на сваіх крылах чароўныя гукі музыкі. Я не ўяўляю свайго жыцця без музыкі. Яна заўсёды са мной. То запальная,  дынамічная, то спакойная, размераная. Як палоскі на жыцці-зебры.  У той вечар так хацелася весялосці. Імкнучыся за парывамі музыкі, я накінула куртачку і праз некалькі мінут была ўжо на танцпляцоўцы. Пах нагрэтага мінскім сонцам асфальту і скошанай травы змешваўся з усеагульнай радасцю і запрашаў акунуцца ў пяшчоту дурманлівага вечара. Раптам шум заціх. Загучала павольная кампазіцыя. Аморфная маса людзей разбілася на пары, хтосьці няўпэўнена ціснуўся з краю.

— Дазволіце запрасіць вас на танец!

Я агледзелася. Не, я не памылілася. Запрашэнне для мяне. Я люблю танчыць. Праз імгненне мы ўжо кружымся ў танцы. Нашы сэрцы б’юцца ў такт. Яго завуць Максім. Мяне Вольга. Абодва студэнты. Абодва закаханы ў танцы. Яны паланілі нас. Вакол  змяняліся мелодыі, твары…

А потым было паўночнае гулянне і салют на Нямізе. Здавалася, зоркі падаюць на галовы россыпам рознакаляровых агнёў. І канец нашай сустрэчы… Патокі людзей падхапілі нас, закруцілі ў сваім танцы, панеслі нас да розных выйсцяў, на розныя лініі, на розныя станцыі. Я ведала толькі яго імя. І гэтага было так мала ў такім вялікім горадзе.

— Оль, прыходзь у нядзелю на Дзень нараджэння, а? Будуць танцы. І танцавальныя мае прыйдуць. Там шашлык, свежае паветра на дачы.

Званок майго старога сябра з танцавальнай студыі застаў знянацку.

— Добра. Так даўно не бачыліся.

І вось у прызначаны час мы з сябрамі чакаем імянінніка ля мятро. Нарэшце вось! Зачакаліся! Яшчэ кагосьці не дастае. І зноў чакаем.

— Макс! Ну, колькі можна цябе чакаць! Так мы і на маршрутку спознімся.

Я мімаволі паварочваюся, пачуўшы знаёмае імя. А раптам…  І гэта сапраўды ЁН! І трэба ж такому здарыцца, згубіцца ў мільённым горадзе, каб потым сустрэцца ў вузкім крузе агульных сяброў.

Гэта ноч танцаў вырашыла ўсё. Шашлык, весялосць, час пранёсся незаўважна. А мы ўсё танчылі. Вальс, лаціна, джайв… Разам. А гэты дзень стаў Днём нараджэння нашага кахання.

Праз два гады мы згулялі вяселле. І зараз танцуем разам па жыцці ўжо амаль пяць гадоў.

Юлія і Вадзім Лабінскія

Гісторыя нашага кахання пачалася 14 лютага 2008 года, калі мы былі сведкамі ў сяброў на вяселлі. Для нас гэты дзень запомніцца на ўсё наша жыццё! Зараз мы таксама сталі сям’ёй, нашы сэрцы скаваны яшчэ мацней, а сябры сталі яшчэ даражэй, бо злучыла нас адно вялікае пачуццё — каханне!

Людміла і Ігар Салавей

Наша вяселле адбылося 8.08.2010 года, і для нас гэта самы светлы і памятны дзень. Наша каханне прайшло праверку гадамі, бо для нас гэта быў адказны і важны крок у жыцці. Кожную хвілінку мы атрымліваем асалоду ад таго, што мы разам. А яшчэ мы будуем сваё ўтульнае гняздо, каб прывесці ў гэты свет маленькіх анёлачкаў. Заклад дружнай і дужай сям’і — узаемная павага і вядома КАХАННЕ!!!

Анжаліка і Аляксандр Валюшкі

Мы встретились в молодом возрасте,
когда все страсти начались,
когда весенней чистой полночью
не опадают звезды ниц.
Когда бывает одиночество,
стремишься душу изложить.
Мы встретились —  сбылось пророчество,
чтобы друг другу жизнь продлить…

Наталля і Дзяніс Сарокі

Яму тады 26 гадоў было,
Лісце крыху жаўцела,
Я глядзела на яго
і толькі зіхацела.

Мы пазнаеміліся чатыры гады таму. А 28 жніўня 2010 года  адбылося наша вяселле. Здаецца, мы зараз самыя шчаслівыя!

Галіна і Расціслаў Грабянюк


Наша вяселле адбылося 19 лістапада ў Пружанах. Фота рабілі асобна ў Мінску.
Са сваім мужам мы пазнаёміліся ў інтэрнэце зусім выпадкова…. У яго было сваё жыццё, у мяне сваё… Але так лёс распарадзіўся, што ён і я праз некаторы час сталі «сустракацца». Мы разам «елі», разам «засыналі». Мой муж, жыве ў іншай краіне. Пажаніцца мы вырашылі ўжо праз 3 месяцы знаёмства, але ў яго ўзніклі складанасці з прыездам. Лета я правяла ў яго. Мы ні на секунду не сумняваліся, што гэта лёс так распарадзіўся. Я шчаслівая з ім, а ён са мной. Зараз ён паляцеў, а я засталася. (трэба сабраць шмат дакументаў). І мы вельмі спадзяемся, што хутка, ужо зусім хутка мы будзем назаўжды разам, і нам не прыйдзецца раставацца.

  • sergey9010

    победы в конкурсе

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Rozya

    Прекрасные пары, но голос отдал за лучших!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • angela80

    голосую за семью Смаль!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • donna

    Лилия и Виталий-мой голос вам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • katya

    голосую за семью стасевич!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Евгений

    Семья Лукьянович: очень крутая фотка, та которая на озере. Ну очень крутая, ее бы на первое место!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Вера і Іван Грышкевіч — черные ботинки, это прикольно))) Были времена!))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно купить лампы для гель лака на выбор в магазине.