Среда, 21 ноября 2018

Пружанские виолончелисты покорили «Новые вершины»

695

На базе Гарадзішчанскай дзіцячай школы мастацтваў Баранавіцкага раёна прайшоў
I адкрыты абласны дзіцячы конкурс ансамбляў «Музычны капеж — 2018». У конкурсе прынялі ўдзел 32 ансамблі, прадстаўленыя 104 юнымі музыкантамі. ДШМ імя Рыгора Шырмы г. Пружаны прадстаўлялі два калектывы: ансамбль віяланчэлістаў малодшых класаў (Ліза Горбань, Віка Кароль, Ліза Супрыновіч і Ілья Федасевіч) і камернае трыа (скрыпачка Аліна Чуракова, віяланчэліст Іван Цімановіч, піяністка Насця Піўчык).

Майстэрства пружанскіх выканаўцаў было высока ацэнена кампетэнтным журы: нашы віяланчэлісты атрымалі дыплом ІІІ ступені, а трыа – Гран-пры конкурсу.

У канцы сакавіка віяланчэлісты гучна заявілі пра сябе на IV Міжнародным фестывалі-конкурсе  “Новыя вяршыні 2018”.  Прадстаўнікі сямі краін спаборнічалі ў майстэрстве выканання музыкі. На гэты раз рэгтайм “Марожанае” Э.Градэскі ў выкананні пружанскага ансамбля ацэньвала міжнароднае журы.  У выніку нашы віяланчэлісты сталі лаўрэатамі конкурсу ІІІ ступені, а трыа атрымала дыплом фіналістаў.

Па словах мастацкага кіраўніка гэтых калектываў В.М. Барысюк, важкі ўклад у перамогу ўнесла канцэрт-майстар Ганна Ермоленка:

— Наша выступленне прыкметна выдзялялася на фоне іншых, бо мы змаглі стварыць вобраз падрыхтаваных музычных твораў, што разам з віртуозным выкананнем дапамагло атрымаць такі вынік.

Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *