Четверг, 29 октября 2020

«Евроопт» стал площадкой для учений МЧС. И спасатели, работники магазина с задачей справились

4 343

Згодна з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы райаддзелам па надзвычайных сітуацыях былі праведзены праверкі супрацьпажарнай бяспекі ў супермаркетах раёна.

Як расказаў намеснік начальніка РАНС А.С.Пісьман, падчас праверак увага звярталася на пажарныя выхады з гандлёвых залаў, спраўнасць пажарнай сігналізацыі і сродкаў пажаратушэння, а таксама на веданне персаналам патрабаванняў рэжыму пажарнай бяспекі.

Падчас інспектавання пажарныя падраздзяленні ў дадатак адпрацавалі эвакуацыйныя мерапрыемствы па ратаванні работнікаў магазінаў і іх наведвальнікаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Вучэнні на базе супермаркета «Еўраопт» пачаліся з умоўнага паведамлення аб задымленні гандлёвых залаў. Ускладняльнай акалічнасцю было тое, што ў адным з памяшканняў застаўся ўмоўны пацярпелы. Дарэчы, са сваімі задачамі пажарныя справіліся аператыўна.

Варта адзначыць таксама, што навыкі дзеяння ў надзвычайнай сітуацыі адпрацоўвалі і работнікі магазіна, якія прадэманстравалі свае ўменні карыстацца вогнетушыцелем.

Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *