Четверг, 24 мая 2018

В чемпионате области по бильярду победил пружанец Олег Речиц

1 590

БІЛЬЯРД
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат вобласці па більярдным спорце з удзелам 13 каманд. Пераможцам спаборніцтваў стаў наш зямляк майстар спорту Алег Рэчыц, які ў фінале атрымаў пераканаўчую перамогу над прадстаўніком Бярозаўскага раёна.

ВАЛЕЙБОЛ
У спартыўнай зале ДЮСШ №1 прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболу на кубак Брэсцкай вобласці сярод мужчынскіх і жаночых каманд у праграме круглагадовай спартакіяды «Здароўе народа — багацце краіны». За адзіныя пуцёўкі ў фінал змагаліся прадстаўнікі Пружанскага, Камянецкага, Івацэвіцкага, Бярозаўскага і Драгічынскага раёнаў. У фінал, які пройдзе 18 снежня ў Брэсце, выйшлі жаночая каманда Бярозаўскага і мужчынская Драгічынскага раёнаў.

ФУТБОЛ
Завяршылася адкрытае першынства горада Пружаны па міні-футболу сярод хлопчыкаў 1998 года нараджэння і маладзей. Удзел у турніры брала сем каманд. Першае месца ў юных футбалістаў САШ №5. На другім месцы каманда САШ №3 і трэцім — гімназіі. Па выніках турніру вызначаны лепшыя ігракі: Улад Кулакоў (лепшы бамбардзір, САШ №5), Яраслаў Казакевіч-Альшанец (САШ №5), Мікалай Карпыза (САШ №5), Дзмітрый Панасевіч (САШ №3), Руслан Басак (САШ №3), Ілья Дуброў (гімназія), Дзяніс Семаковіч (Параслянская САШ), Раман Громаў (САШ №1), Мікіта Шчур (САШ №4). Спонсарскую дапамогу ў набыцці прызоў аказалі прадпрымальнікі М.В.Папко і Л.С.Ахрамовіч.

ПА ПРАГРАМЕ СПАРТАКІЯДЫ
Адбыліся фінальныя спаборніцтвы па валейболу і настольным тэнісе сярод пассельвыканкамаў у праграме круглагадовай спартакіяды. Сярод валейбалістаў перамагла каманда Новазасімавіцкага сельвыканкама, на другім месцы — прадстаўнікі Пружанскага сельвыканкама і трэцім — Ружанскага пасвыканкама.
У настольным тэнісе першае месца дасталося камандзе Ружанскага пасвыканкама. Прызёрамі спаборніцтваў сталі тэнісісты Новазасімавіцкага і Пружанскага сельвыканкамаў.

ЛЁГКАЯ АТЛЕТЫКА
У Брэсце прайшло першынство вобласці сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па лёгкай атлетыцы з удзелам 19 каманд. У спаборніцтвах бралі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі 1996-1997 г.г.нараджэння. У асабістым першынстве вызначыліся навучэнец САШ №5 Дзмітрый Швед, які паказаў лепшы вынік на дыстанцыі 800 метраў і быў трэцім на 400 метраў, а таксама Павел Небыт, які заняў трэція месцы ў забегах на 1500 і 3000 метраў. Удзельнікі шведскай эстафеты (600+400+200 метраў) Дзмітрый Швед, Павел Небыт і Арцём Карпеш (Кляпацкая САШ) фінішавалі трэцімі.
Алена АСТАПЧЫК, галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

2 комментариев

  • Валерий

    Олег, молодчина, так держать! Желаю успехов в дальнейшем.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *