Суббота, 24 октября 2020

Министр по чрезвычайным ситуациям посетил Пружанский райотдел, отметил хорошую работу и ознакомился с граффити

1 462

На мінулым тыдні Брэстчыну з рабочым візітам наведаў міністр па надзвычайных сітуацыях У.А.Вашчанка. Падчас паездкі па вобласці высокі госць адразу накіраваўся ў Пружанскі раён, дзе пажадаў сустрэцца з калектывам і азнаёміцца з матэрыяльнай базай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Такі выбар Уладзімір Аляксандравіч патлумачыў тым, што дзейнасць пружанскіх пажарных па выніках мінулага года была прызнана ўзорнай сярод іншых райаддзелаў.
— Я ўвачавідкі пераканаўся ў тым, што прынцыпы, якія лічацца выратавальнай службай нашай краіны асноўнымі, тут рэалізаваны поўнасцю,— зазначыў міністр па надзвычайных сітуацыях.— Відавочна, што пастаянна ў баявым напружанні немагчыма знаходзіцца: чалавек проста стамляецца. Дзяжурствы доўжацца працяглы час, а гэта значыць, на месцы службы людзі павінны мець магчымасць адпачыць, падсілкавацца, падтрымаць уласную фізічную форму. Пажарныя павінны быць забяспечаны ўсім неабходным для таго, каб выканаць пастаўленыя баявыя задачы і вярнуцца з чарговага выезду жывымі і здаровымі.
У якасці члена рэспубліканскай інфармацыйнай групы міністр таксама выступіў на сходзе перад супрацоўнікамі. У прыватнасці, Уладзімір Вашчанка адзначыў асноўныя накірункі распрацаванай праграмы «Год малой радзімы», заклікаў зрабіць свой уклад у рэалізацыю асобных задач і сваёй бездакорнай службай дапамагчы іншым арганізацыям выканаць свае планы без аўралаў і нечаканых страт.
Са свайго боку, як адзначалася падчас сустрэчы, дзяржава прыкладае ўсе намаганні для таго, каб забяспечыць падраздзяленні МНС усім неабходным. Напрыклад, зараз вядзецца распрацоўка новых рэгламентаў нясення баявых дзяжурстваў, а таксама новага абмундзіравання з улікам усіх сучасных напрацовак, узоры якіх сабраны з многіх краін свету. Пэўную падтрымку райаддзел атрымлівае і ад мясцовых улад. Старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч, які таксама прыняў удзел у сходзе, выказаў намер захаваць такі ўзровень супрацоўніцтва і ў будучым.

Напрыканцы сходу міністру па надзвычайных сітуацыях прадэманстравалі новую работу графіціста Ягора Богдана, выкананую на сцяне залы правядзення сходаў райаддзела.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *