Понедельник, 10 декабря 2018

Пружанские пловцы вернулись с наградами с областных соревнований

1 026

У чарговы раз пацвердзілі свой высокі клас выхаванцы пружанскага трэнера па плаванні Сяргея Аляксандравіча Каляды.
На першынстве Брэстчыны ў праграме адкрытага чэмпіянату вобласці па плаванні пружанская каманда ў складзе Крысціны Жорах, Аляксея Янушкі, Лізаветы Люсцібер і Ягора Падгурскага заняла III месца ў змешанай эстафеце (мікст) 4х100 вольным стылем.
Яшчэ большых поспехаў дамагліся апошнія два спартсмены ў індывідуальным заліку. Лізавета фінішавала другой на дыстанцыі 200 м брасам і стала бяспрэчным лідарам у той жа дысцыпліне на дыстанцыі 100 і 50 м, выканаўшы нарматыў на спартыўны разрад “Кандыдат у майстры спорту”.
Ягор заняў II месца адразу на трох дыстанцыях — 200, 800 і 1500 м вольным стылем і апярэдзіў усіх сапернікаў на кароткай дыстанцыі ў 50 м.
***
Новых перамог дасягнуў і плывец Улад Макарэвіч, пра якога нядаўна пісала наша “раёнка”. На III этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў “Старты надзей” хлопец лідзіраваў ажно ў дзвюх дысцыплінах — вольным стылем і батэрфляем на 200 м.
Пажадаем нашым юным плыўцам далейшых поспехаў!
НА ЗДЫМКУ: Лізавета Люсцібер і Ягор Падгурскі разам з трэнерам.
Алена Зялевіч. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *