Пятница, 30 октября 2020

В Шерешево учитель математики с детьми творчеством занимается

683

Сяргея Анатольевіча і Таццяну Леанідаўну Ліневічаў ведаюць у Шарашэве як настаўнікаў мясцовай школы. Вылучае гэтых людзей тое, што яны займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Сяргей Анатольевіч працуе з дрэвам, а Таццяна Леанідаўна — з гіпсам.
— Пачаў ствараць разнастайныя вырабы з дрэва яшчэ падчас вучобы ў індустрыяльна-педагагічным каледжы ў Мінску, — гаворыць Сяргей Анатольевіч. — Пасля заканчэння гэтай навучальнай установы набываў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
У школе настаўнік цяпер выкладае матэматыку, чарчэнне і працоўнае навучанне. У майстэрні Сяргея Анатольевіча сабрана цэлая калекцыя вырабаў з дрэва: на паліцах стаяць драўляныя самалёты, верталёты, рыбкі, дыназаўры, домікі, птушкі. Усё гэта справа рук як настаўніка, так і яго вучняў.
Дарэчы, большасць драўляных вырабаў зроблена падчас заняткаў гуртка па інтарэсах, на які да Сяргея Анатольевіча з задавальненнем ходзяць школьнікі. Таццяна Леанідаўна таксама вядзе гурток, дзе вучні спасцігаюць сакрэты вырабу фігурак жывёл з гіпсу.
Настаўнікі Ліневічы — удзельнікі шматлікіх выстаў і кірмашоў, якія праводзяцца ў нашым раёне. Іх выхаванцы таксама часта бяруць удзел у разнастайных конкурсах.
Варта заўважыць, што творчая праца Сяргея Анатольевіча і Таццяны Леанідаўны, як і іх вучняў, неаднойчы адзначалася граматамі.
На здымку: С.А.Ліневіч са сваімі вырабамі з дрэва.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *