Среда, 21 октября 2020

Мы поинтересовались у жителей Шерешево, комфортно ли им в поселке

1 825

Шарашэва — населены пункт раёна, які мае сваю адметнасць. У адрозненне ад Ружан, ён не знаходзіцца на скрыжаванні дарог. Тут захоўваюцца свае традыцыі, нараджаюцца дзеці, людзі спяшаюцца на працу. А чаго не хапае шарашэўцам для больш камфортнага жыцця? Менавіта з такім пытаннем мы звярнуліся да жыхароў пасёлка.

А.Б.Карпіловіч, часова не працуючы:
— Хацелася б, каб у пасёлку з’явіўся магазін гандлёвай сеткі «Еўраопт»: трох прадуктовых магазінаў, што ў нас ёсць, недастаткова (я не бяру ў разлік дробныя ларкі).
Ёсць праблемы і з рабочымі месцамі. Таму, зразумела, моладзь у пошуках работы і з’язджае ў гарады. Спадзяюся, што на пілараме будзе адкрыты новы цэх, і я змагу ўладкавацца на работу.

Ю.Р.Дульчэўскі, пенсіянер:
— Добра, што правялі газіфікацыю пасёлка. Я таксама падвёў блакітнае паліва да свайго дома і адчуў, што гэта вельмі зручна.
Хацелася б, каб больш увагі надавалася добраўпарадкаванню вуліц і стварэнню новых рабочых месцаў. Моладзь павінна заставацца ў пасёлку, паколькі за маладымі будучыня.

В.С.Пушкова, часова не працуючая:
— Двойчы на тыдзень да нас прыязджае дзіцячы ўрач з раёна. І гэта не зусім зручна для маладых мам. Больш разнастайна раней было і ў цэнтры культуры і вольнага часу, дзе дэманстравалі кіно. Цяпер, на жаль, гэтага няма.

Т.М.Капыловіч, пенсіянерка:
— У мяне невялікая пенсія, таму прадаю вырабы, якія ствараю ўласнымі рукамі. Хацелася б, каб у пасёлку была адкрыта гандлёвая кропка тыпу «Бруснічка», дзе цэны ніжэйшыя, чым у нашых магазінах.
Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *