Среда, 28 октября 2020

Депутат Леонид Качина провел выездной прием и встретился со старшеклассниками

4 174

Падчас чарговай рабочай паездкі па выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Качына наведаў Пружаншчыну. На гэты раз ён пабываў у Навазасімавіцкім сельсавеце. Рабочы дзень па акрузе дэпутат пачаў з прыёму грамадзян па асабістых пытаннях. Сярод існуючых праблем — цяжкасці з працаўладкаваннем. Але самымі злабадзённымі пытаннямі для жыхароў Новых Засімавічаў аказаліся камунальныя: менавіта да гэтай службы было агучана найбольш прэтэнзій. У прыватнасці, выказана незадаволенасць якасцю пітной вады, якасцю рамонту даху дома №175 па вуліцы Цэнтральнай. Акрамя таго, ні ў адной шматпавярхоўцы існуюць праблемы з каналізацыяй: трубы перыядычна забіваюцца, у выніку чаго непрыемныя пахі разыходзяцца па кватэрах жыльцоў, а ў падвалах пануе антыса-нітарыя. «І нельга сказаць, што камунальная служба не рэагуе на скаргі: работнікі прыязджаюць, ліквідуюць праблему, але праз некаторы час сітуацыя паўтараецца», — удакладніла адна з жанчын, якая прыйшла на прыём да дэпутата. Таму ў праблемных дамах жыхары просяць замяніць каналізацыйныя трубы. Л.І.Качына абяцаў разабрацца ў сітуацыі. Але варта разумець, што замена труб здыме пытанне толькі ў тым выпадку, калі і жыльцы дома перастануць грэбаваць правіламі карыстання каналізацыяй.

Незадаволенасць станам дарогі па вуліцы Лугавой у Параслянах выказаў жыхар гэтай вёскі. Пераканаўшыся, што мужчына мае рацыю, А.І. Качына падняў праблему перад кіраўніцтвам ДРБУ-140, каб выправіць сітуацыю ў бліжэйшы час.

У рабочым парадку старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец агучыў народнаму абранніку шэраг прапаноў, якія маглі б знайсці адлюстраванне ў заканадаўчых актах, што прымаюцца на вышэйшым узроўні.

Акрамя таго, Л.І.Качына наведаў Навазасімавіцкі ФАП, сустрэўся са старшакласнікамі Параслянскай СШ, а таксама пракантраляваў, як вырашаюцца праблемы, на якія дэпутату раней скардзіліся грамадзяне.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *