Пятница, 30 октября 2020

Фермер из Купич отказался от выращивания картофеля и занялся лекарственными травами

656

Сялянская (фермерская) гаспадарка «Вайтовіч» была ўтворана ў 2000 годзе. Яе кіраўнік Анатоль Дзмітрыевіч Вайтовіч, жыхар вёскі Купічы, атрымаў у той час 10 гектараў зямлі.
— Спачатку займаліся вырошчваннем збожжавых і бульбы, — гаворыць фермер. — Але паколькі вялікую шкоду пасевам наносілі дзікі, то вырашылі змяніць спецыялізацыю.
З мінулага года Анатоль Дзмітрыевіч займаецца вырошчваннем лекавых траў. На яго ўчастку расце зуброўка і меліса. На перспектыву да іх дабавяцца кадзіла сармацкае і кацямятка. Як лічыць фермер, праблем з рэалізацыяй лекавых траў не павінна ўзнікаць.
У фермерскай гаспадарцы арганізаваны таксама выраб хлебных латкоў і паддонаў.
— У свой час купіў вясковы клуб, дзе ўстанавілі станкі для апрацоўкі драўніны, — зазначае Анатоль Дзмітрыевіч.
Хлебныя латкі і паддоны вырабляюцца пад заказ. У прыватнасці, хлебныя латкі пастаўляюцца на хлебазаводы Брэста і Кобрына, а паддоны набываюць ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і ААТ «Жураўлінае».
Адметна, што фермер займаецца яшчэ і пчалярствам, трымае свіней.
Паспявае Анатоль Дзмітрыевіч спраўляцца і з сямейнымі клопатамі. Разам з жонкай Ірынай Аляксееўнай выгадавалі двух сыноў, якія жывуць і працуюць у Мінску, а ў вольны час прыязджаюць у Купічы і дапамагаюць бацькам па гаспадарцы.
Паводле слоў Анатоля Дзмітрыевіча, фермерства мае перспектыву. Галоўнае ў гэтай справе — правільна вызначыць накірунак дзейнасці.
На здымку: фермер А.Д. Вайтовіч на падворку ўласнага дома.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *