Среда, 19 сентября 2018

17 декабря – День белорусского кино

1 882

Чароўны прамень у поўнай цемры — і на белым экране пачынаюць рухацца людзі. Часта, седзячы ў зале кінатэатра, паглядаў на маленькае акенца, адкуль біў яркі прамень кінапраектара. Дзейства здавалася цудам, а той, хто яго ствараў,— сапраўдным чараўніком.

Аказалася, што так у дзяцінстве думала і Жана Уладзіміраўна Зяйрук, кінамеханік кінатэатра «Спадарожнік».— Памятаю, як у Кобрыне, паблізу ад якога я жыла ў дзяцінстве, пабудавалі новы кінатэатр. І ў кожную вольную га-дзіну мы з сяброўкамі бегалі ў кіно. Пасля школы я вырашыла паступаць у Івацэвіцкае вучылішча, дзе тады рыхтавалі кінамеханікаў. Пасля заканчэння вучылішча выйшла замуж і прыехала ў Пружаны.

— Мне здавалася, што гэта мужчынская спецыяльнасць, тут патрэбны чыста тэхнічны склад розуму.

— Ведаеце, за сваю практыку мужчын-кінамеханікаў сустракала не так часта. Нават у Кобрыне ў час майго юнацтва фільмы паказвалі дзве дзяўчыны. На маю думку, жанчына заўсёды адносіцца да сваіх абавязкаў больш дасканала. Кінамеханік павінен быць у напружанні на працягу ўсяго сеанса, і жанчына лепш можа вытрымаць гэта, не расслабіцца.

— Жана Уладзіміраўна, за 20 з лішнім гадоў, што Вы працуеце ў «Спадарожніку», былі мінуты, калі пашкадавалі аб выбары прафесіі?

— У 80-90-х гадах была даволі вялікая цікавасць да кіно: збіраліся поўныя залы, сеансы ішлі па тры разы на дзень. Той час быў «залатым» у маёй практыцы. Пасля былі і змрочныя перыяды: палітычныя і эканамічныя развалы, адсутнасць грошай, калі людзі сталі эканоміць практычна на ўсім, у тым ліку і на наведванні кінапаказаў.

А потым з’явілася шмат тэлеканалаў па тэлевізары, у кожны дом прыйшлі DVD і камп’ютары…  Аднак усё роўна не было думкі пераквалі-фікавацца. Усім калектывам распрацоўвалі планы па выжыванні: ездзілі з паказамі па вёсках, прыносілі мультфільмы і дакументальныя стужкі ў дзіцячыя садкі і школы. Спадзяваліся, што сітуацыя зменіцца, кінабізнэс выйдзе з заняпаду.

У бягучым годзе нашы мары пачалі здзяйсняцца. Пасля абнаўлення кінатэатра народ пацягнуўся ў «Спадарожнік». Гэта ўжо новае, маладое пакаленне гледачоў.

Цяпер мяркуем, якім чынам прыцягнуць увагу сталых людзей, якія памятаюць савецкае кіно: цяперашнія сеансы ім не падабаюцца.

— Ці ёсць сэнс адраджаць мінулае?

— Сучасныя распрацоўкі не аб’ядноўваюць людзей, кожны становіцца не столькі індывідуалістам, колькі адзіночкай. У выніку мы адвучваемся суперажываць, рабіць дабрыню навакольным. А кіно не толькі вучыць, але і непрыкметна прымушае да аб’яднання. Так, многае залежыць ад рэжысёра, пастаўленай ім мэты. Нядаўні прыклад. Мы дэманстравалі дакументальную стужку пра Караткевіча: у адным з эпізодаў ён сказаў, што яго кнігі прачытаюць нямногія, а вось фільмы, знятыя па іх, пабачаць некалькі пакаленняў. Таму ён актыўна падтрымліваў экранізацыю. І яго словы так паўздзейнічалі на пружанскіх школьнікаў, што пасля заканчэння сеансу многія пыталі,  ці будзем мы паказваць фільмы па кнігах Караткевіча.

— Кожная прафесія накладае свой адбітак на чалавека. Чым адметная Ваша спецыяльнасць?

— Увогуле не магу глядзець фільмы па тэлевізары, нават з добрай выявай, добрым гукам. Таксама, як і работнікі культуры, кінамеханікі рэдка бываюць дома ў выхадныя, святы. Асноўны працоўны час — па вечарах. Не заўсёды дамачадцы могуць вытрымаць такі рэжым, а жанчына ж мае шмат хатніх абавязкаў. Хаця памятаю, з якім гонарам мая дачка гаварыла сяброўкам, што гэты фільм паказвала ім яе мама. Яна і зараз з ахвотай ходзіць у кіно, але цяпер больш у сталічныя кінатэатры. Хаця, калі бывае ў Пружанах, адзначае неблагі ўзровень нашага «Спадарожніка».

— Пасля рамонту давялося вучыцца працаваць на новым абсталяванні?

— Тэхніка з кожным удасканаленнем становіцца больш простай у карыстанні. Адышлі ў мінулае цяжкія бабіны з кіламетрамі стужак, іх замянілі лазерныя дыскі. Памятаю, калі летам уключалі кінапраектары, то аператарская ператваралася ў парылку. Цяпер гэтыя «дыназаўры» засталіся, як музейныя экспанаты.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

Фота Аляксандра Мелеша.

3 комментариев

  • На фотографии случайно запечатлилось новое супероборудование! Особенно зелененькая коробочка правее головы Жанны…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sidor

    Прежде чем комментировать, надо было бы и почитать…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Иван

    «Важнейшим из искусств для нас является кино!»-
    Изрек когда-то вождь пролетариата,
    Изрядно, в общем, сказано; и сказано давно, —
    Мелькают кадры, рубежи и даты…
    Сменился мир, искусства поменяли колорит,
    Менялись люди, деньги и режимы,
    Во время перемен живем, но, что ни говори,
    Кино осталось неопровержимо!
    Позвольте нам поздравить вас сегодня с Днем Кино!
    Кино живет! Есть профессионалы!
    И пусть бубнят, что, мол, убыточно оно, —
    Искусство независимо от «политики»!
    Мы вам желаем множества аншлагов и премьер,
    Чтоб цвел кинотеатр год от года!
    И пусть Искусство, созданное братьями Люмьер,
    Всегда принадлежит всему народу!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *