Суббота, 20 апреля 2024

Школьники области получили право на бесплатный проезд в общественном транспорте

977

З 22 сакавіка ўступіла ў сілу рашэнне Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў», згодна з якім вучні агульнаадукацыйных сярэдніх і спецыяльных устаноў у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня маюць права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога транспарту, за выключэннем экспрэсных і маршрутных.
Як патлумачыў начальнік аўтапарка №11 А.П.Вакульчык, гэта азначае, што пры наяўнасці даведкі ўстаноўленага ўзору, якая выдадзена ўстановай адукацыі, дзіця можа ў любы час без абмежаванняў праехаць на гарадскім аўтобусе ў любы куток горада: да цэнтраў дадатковай адукацыі, спартыўных аб’ектаў, устаноў культуры і г.д. Такое ж права даецца дзіцяці і ў іншых гарадах вобласці.
Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *