Суббота, 18 сентября 2021

Рэцэпты на Біс: фрытата па-італьянску

811

Рэцэпт ад аператара ЭВМ УАЗ «Пружанская ЦРБ» Таццяны Пашко.

ІНГРЭДЫЕНТЫ

бульба — 5-6 шт.,

цыбуля — 2 шт.,

балгарскі перац  — 1-2 шт.,

яйкі — 6 шт.,

італьянскія травы (або іншыя спецыи на ваш смак) — 0,5 ч.л.,

вяндліна (бужаніна, карэйка, вэнджаная курыца) — 200 гр.,

цвёрды сыр — 100 гр.,

соль на смак.

ПРЫГАТАВАННЕ

Бульбу адварыць, нарэзаць кубікамі. Спасераваць цыбулю да мяккасці, дадаць парэзаны кубікамі перац і тушыць агародніну на сярэднім агні. Дадаць на патэльню бульбу і смажыць да залацістай скарыначкі. Гатовую сумесь з агародніны перакласці ў гарачатрывалую форму.

У глыбокую піялу выбіць яйкі, дадаць соль і спецыі, узбіць. У аднародную масу дабавіць парэзаную кубікамі вяндліну, выліць усё ў форму, каб агародніна поў-насцю была пакрыта ёю. Паставіць форму ў духавую шафу і запякаць пры тэмпературы 180 градусаў каля 10 мінут. У гэты час нацерці сыр і пасыпаць ім страву, запякаць яшчэ 10-15 мінут.

 

Смачна есці!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *