Суббота, 8 августа 2020

Напоминаем основные правила подледной рыбалки

566

Заўзятых аматараў рыбнай лоўлі не пужаюць нават маразы. Асноўныя правілы падлёднай рыбалкі нагадваюць спецыялісты Бярозаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
* Акрамя вуды, рыбаловам дазволена выкарыстоўваць сачкі, але з дыяметрам не большым за 0,5 метра, а таксама пад’ёмныя сеткі памерам не большым за 1х1 метр. У абодвух прыстасаваннях памер ячэі павінен быць меншы за 10 міліметраў.
*Сачкі і пад’ёмныя сеткі можна выкарыстоўваць толькі для здабычы рыбы ў якасці жыўца для лоўлі іншых відаў рыб. Вылавіць можна не больш за 30 штук жыўца ў суткі на рыбалова.
*У якасці жыўца не могуць быць выкарыстаны віды рыб, якія не дасягнулі прамысловай меры, устаноўленай дзеючымі правіламі.
Нагадваем некаторыя таксы, якія прымяняюцца для вызначэння памеру кампенсацыі ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю:
шчупак — 3 базавыя велічыні,
таўсталобік — 3 базавыя велічыні,
амур — 3 базавыя велічыні,
лінь — 6 базавых велічынь,
язь — 6 базавых велічынь,
плотка — 1 базавая велічыня,
карась залаты — 6 базавых велічынь,
карась сярэбраны — 1 базавая велічыня,
сом — 4 базавыя велічыні,
мянтуз — 9 базавых велічынь,
судак — 6 базавых велічынь.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *